Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 СК завяршыў следства адносна палітзняволенай Таццяны Вадалажскай

📌 Упершыню Вадалажская была затрыманая пасля ператрусу 4 жніўня 2021 года і атрымала 10-сутачны арышт. Яе адпусцілі 14 жніўня ў статусе падазронай.

📌 У сакавіку яна звярнулася ў СК па дазвол паехаць у Літву на лячэнне, 23 сакавіка накіравалася ў СК за адказам, але ёй прад’явілі пастанову аб узяцці пад варту.

📌 48-гадовая Вадалажская — праграмны каардынатар ініцыятывы «Лятучы ўніверсітэт», якую прасоўваў філосаф і метадолаг, палітвязень Уладзімір Мацкевіч.

#палітвязні #Таццяна_Вадалажская #Лятучы_ўніверсітэт #Уладзімір_Мацкевіч #Следчы_камітэт
📌 Белы дом аб'явіў аб новых санкцыях супраць Расеі

ЗША маюць намер увесці санкцыі супраць трох расейскіх дзяржтэлеканалаў - "Першага канала", "Расія-1" і "НТВ".

Яшчэ адна мера датычыцца спынення імпарту расейскай нафты і зніжэння залежнасці ад расейскіх энерганосьбітаў. ЗША ўжо забаранілі імпарт расейскай нафты, газу і вугалю. Сёння, 8 траўня, уся "Вялікая сямёрка" абавязалася паступова спыніць або забараніць імпарт расейскай нафты.

Аднак краінам ЕЗ на сустрэчы амбасадараў 8 траўня не ўдалося дамовіцца аб новым пакеце санкцый супраць Расеі. Абмежаванні на імпарт і транспартаванне расейскай нафты блакуюцца Вугоршчынай, Грэцыяй і Кіпрам.

#санкцыі #Украіна #вайна #ЗША #Следчы_камітэт
📌 15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. 📌Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў берасцейскае СІЗА.📌 Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

#Людміла_Рамановіч #палітвязні #Следчы_камітэт #Маларыта #пераслед_актывістаў