Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ У Літве з 1 траўня перастала дзейнічаць надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

‼️ У выніку адменены абмежаванні на ўезд у краіну.

‼️ Для ўезду больш не будзе патрэбны ПЦР-тэст, можна ўехаць на падставе любой шэнгенскай візы.

#ковідныя_абмежаванні #ПЦР_тэст #Літва #пандэмія_каронавіруса #COVID_19

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 55% шпіталізаваных з COVID-19 не акрыялі і за два гады.

📌 Больш чым у паловы людзей, шпіталізаваных з COVID-19, тыя ці іншыя сімптомы хваробы застаюцца нават праз два гады. Вярнуць працаздольнасць не можа кожны дзясяты. Такія вынікі самага доўгага назіральнага даследавання, якое правялі ў Ухані. Пра яго распавядае The Guardian.

📌 31% пацыентаў скардзіліся на стамляльнасць і слабасць у мышцах альбо парушэнні сну. У кантрольнай групе гэтыя сімптомы былі адпаведна ў 5% і 14%. Таксама тыя, хто перахварэў, часцей скардзіліся на іншыя праблемы, уключаючы боль у суставах, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, галаўныя і іншыя болі, дыскамфорт, трывогу, дэпрэсію.

#кавід #пандэмія #каронавірус #COVID_19
#The_Guardian #наступствы_каронавіруса
📌 Новы, больш небяспечны штам каронавіруса можа з’явіцца ў любы момант. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэйесус, які звярнуў увагу на памылковае меркаванне аб тым, што пандэмія ковіда ў свеце скончылася.

📌 Па словах Гебрэйесуса, хоць у свеце зніжаецца колькасць заражэнняў кавідам і смяротных зыходаў, СААЗ заклікае краіны захоўваць пільнасць.

📌 «Пандэмія не скончылася, і мы будзе казаць пра гэта да таго часу, пакуль яна не скончыцца», — рэзюмаваў Гебрэйесус.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя
📌‼️ Беларуская і ўкраінская дыяспары ў Беластоку запрашаюць на Акцыю памяці загінулых беларускіх і украінскіх змагароў за Вольнасць.

📌 Як пішуць арганізатары, з 2020 года і да сёння ў змаганні за незалежнасць Беларусі загінулі 10 чалавек: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Нікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзь Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак і Андрэй Зельцэр.

📌 Сёлета ў вайне за Украіну загінулі шэсць беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі – ўзгадваюць арганізатары. З пачатку поўнамаштабнай вайны з 24 лютага гэтага года ва Украіне загінула больш за 22 тысячы грамадзян, у тым ліку 243 дзіцяці.

📌 Акцыя памяці пройдзе ў нядзелю, 12 чэрвеня, а 16-ай гадзіне каля будынка беларускага консульства ў Беластоку.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя

Беларускае Радыё Рацыя