Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Украіна заклікае краіны ЕЗ не плаціць за расейскі газ і нафту рублямі
Кіраўнік украінскага МЗС Дмітрый Кулеба заклікаў краіны Еўразвязу не весціся на патрабаванні Расеі і не плаціць за газ і нафту рублямі.
«Калі любая краіна Еўразвязу схіліцца перад зневажальнымі патрабаваннямі Пуціна плаціць за нафту і газ у рублях, гэта будзе як адной рукой дапамагаць Украіне, а другой – дапамагаць Расеі забіваць украінцаў», – напісаў Дмітрый Кулеба.
Чытай больш:
📷 Shutterstock
#Кулеба #нафта #газ #Расея #украінцы #Еўразвяз
‼️"Краіны “Вялікай сямёркі” не будуць плаціць за пастаўкі расейскага газу расейскімі рублямі", - заявіў міністр эканомікі і праблем змены клімату Германіі Роберт Хабек.

Чытай больш:

📷 Volkmar Otto/Messe Berlin

#Хабек #газ #рублі #Расея #Вялікая_сямёрка #Германія
❗️Беларусь будзе плаціць Расеі за газ і нафту расейскімі рублямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Расея #газ #рубель #эканоміка
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія
‼️ Агляд прэсы: нічога не бойцеся!

📌 Верагоднасьць уключэння Беларусі ў вайну Расеі супраць Украіны.

📌 Візіт у Аравію: няпростая місія Байдэна.

📌 Ці будзе газ у Еўропы?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Аравія #Байдэн #газ #Еўропа #Расея
‼️ Агляд прэсы: не даць выкарыстаць

📌Санкцыі Расеі і Беларусі ўдарылі па дзяржпадрадчыкам.

📌Еўрапейская газавая зіма – усё па плане Пуціна?

📌Падрыхтоўка да агульнаеўрапейскага эканамічнага крызісу.

📌У Вялікабрытаніі ідзе палітычны двубой паміж Сунакам і Трас.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Беларусь #Вялікабрытанія #Германія #газ
⚡️ Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў краінам Еўропы газам па цане 5 тысяч еўра

🔸 «Кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўрапейскага саюза. У сувязі з павышэннем цаны на газ да 3500 еўра за тысячу кубаметраў вымушаны павысіць прагнозны кошт да 5000 еўра да канца 2022 года», - напісаў ён.

"With warm regards" ("з найлепшымі пажаданнямі"), - дадаў Мядзведзеў.

#Мядзведзеў #газ #Еўропа #Расея
‼️ «Газпрам» цалкам спыніў «Паўночны паток»

🔻Як вынікае з заявы кампаніі, на апошняй турбіне выяўлены няспраўнасці, і Растэхнагляд нібыта выдаў «Газпраму» папярэджанне.

🔻 Прапампоўка газу па трубаправодзе была прыпынена на тэхабслугоўванне 31 жніўня. Яна мусіла аднавіцца 3 верасня. Але сёння, 2 верасня, кампанія паведаміла пра поўнае спыненне газаправода.

🔻Кампанія спасылаецца на выяўленне няспраўнасці на газаперапамповальным агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) кампрэсарнай станцыі «Партавая». У апошні час на станцыі „Партавая” працавала толькі адна турбіна. Яе прапускная здольнасць знаходзілася на ўзроўні 20% ад намінальнай і складала 33 млн. кубаметраў. Астатнія турбіны былі спынены.

#Газпрам #турбіна #Паўночны_паток #газ #кампанія