Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Латвія падрыхтуе закон аб канфіскацыі санаторыя "Беларусь"

📌 Латвія збіраецца канфіскаваць «Дом Масквы», санаторыі «Бурштынавы бераг» і «Беларусь». Міністр юстыцыі краіны Яніс Борданс паведаміў, што даў даручэнне падрыхтаваць спецыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы такой канфіскацыі. Ён мусіць быць гатовы да 17 чэрвеня.

📌 Борданс дадаў, што канфіскаваныя будынкі плануецца выкарыстоўваць для размяшчэння ўкраінскіх бежанцаў, рэабілітацыі пацярпелых і патрэб інфармацыйнага цэнтра.

📌 Раней актывы санаторыяў ужо былі замарожаныя ў межах санкцыяў ЕЗ, а іх дырэктараў унеслі ў чорны спіс.

#Латвія #санкцыі #санаторый_Беларусь #Яніс_Борданс #украінскія_бежанцы

reform.by

Фота: @Bordans / Twitter