Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Кожны трэці акупант з брыгады "бучанскіх катаў" ваяваў у Сірыі

Кожны трэці расейскі ваенны 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту ВМФ Расеі ваяваў у Сірыі, абараняючы рэжым Башара Асада.

Пра гэта паведамляе "Следства.Інфо".

Па дадзеных украінскай выведкі, менавіта прадстаўнікі гэтай брыгады акупавалі Бучу, Ірпень і Гастомель на Кіеўшчыне, дзе пасля сябе пакінулі сотні па-зверску забітых грамадзянскіх украінцаў. Журналісты апрацавалі спісы 155-й Ціхаакіянскай брыгады, якія раней апублікавала Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. У гэтых спісах ёсць імёны і персанальныя дадзеныя 82 расейскіх вайскоўцаў. Найменш 24 з іх былі ўдзельнікамі вайны ў Сірыі, дзе Расея падтрымлівала злачынны рэжым Башара Асада. У сярэднім, кожны трэці марскі пяхотнік Ціхаакіянскага флоту РФ, чые дадзеныя ёсць у спісе выведкі ваяваў у Сірыі.

Іншыя акупанты не маглі ўдзельнічаць у сірыйскай вайне з-за свайго ўзросту, бо тады яшчэ вучыліся ў школе ці вучылішчах.

#Украіна #РФ #Сірыя #Буча #Ірпень #вайна