Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе.

#Уладзімір_Мацкевіч #Мінскі_гарадскі_суд #палітвязні #суды #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ У Менскім гарадскім судзе пачаўся суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам.

📌 Затрымалі фігурантаў справы напрыканцы верасня-пачатку кастрычніка мінулага году. Праз месяц – 30 лістапада 2021 года – Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне "Супраціў", у якое ўваходзіць групоўкі "Кібер-партызаны", "Дружина народной самообороны – ДНС" і "Буслы ляцяць", тэрарыстычным.

📌 Перад судом, 13 траўня гэтага года, стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.

#Мінскі_гарадскі_суд #справа_Буслы_ляцяць #Аляксей_Іванісаў #Аляксей_Гамеза

spring96.org