Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Яшчэ 10 чалавек прызналі ў Беларусі палітвязнямі

❗️Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў.

Амаль усе прызнаныя сёння палітвязнямі праходзяць па справах аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", двое
— фігуранты крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" (справа Фядуты-Зянковіча-Кастусёва).

❗️Цяпер у Беларусі налічваецца 1232 палітвязні.

📷 defensoria.rj.def.br

#палітвязні #праваабаронцы #рэпрэсіі #вязні #турмы
❗️У Варшаве🇵🇱 напісалі лісты беларускім палітвязням

📌Пісаць лісты палітзняволеным у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.

Больш на Радыё Рацыя

#палітвязні #Варшава #беларускія_уцекачы #лісты #турмы
‼️‼️У Беларусі 16 новых палітвязняў

📌Усе 16 чалавек, прызнаныя палітвязнямі, абвінавачваюцца альбо асужджаныя па адным артыкуле: па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Справы заведзеныя ў дачыненні да да Яўгена Ермака, Дзмітрыя Сідоркіна, Арцёма Ламаносава, Ганны Лапо, Яўгена Батуры, Аляксея Лісоўскага, Аляксандра Гурніка, Дзмітрыя Іванова, Таццяны Талочка, Станіслава Кабешава, Паліны Кабешавай, Паўла Максімава, Вікторыі Навіцкай, Юліі Мудрэўскай, Віталя Брагінца, Юрыя Гладчука.

📌На сёння па падліках праваабаронцаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1260 чалавек.

📌Па падліках грамадскай ініцыятывы dissidentby колькасць палітзняволеных большая — 1535 чалавек.

❗️Але насамрэч такіх людзей нашмат болей.

📷 shutterstock/Fanni_2021 #палітвязні #праваабаронцы #пратэсты #Беларусь #гвалт #турмы