Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Пасажырскі цягнік з Менску ў анексаваны Крым запусцяць у траўні

Штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль будзе рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню праўлення расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.

Састаў пачне курсіраваць з 26 траўня. У Менску да яго будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка паступяць у продаж.

📷 kiwitaxi.ru

#Крым #Сімферопаль #анексія #чыгунка #Менск
📌 Юлія Сівец: Пра небяспечны цягнік

🚈 📌 У Менску будзе спыняцца цягнік, які далей паедзе ў анексаваны Крым. 🚈 Плануецца, што цягнік Масква-Сімферопаль са спыненнем у беларускай сталіцы пачне ездзіць з 26 траўня.

#вайна #Украіна #Крым #цягнік_у_Сімферопаль #адпачынк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Міхаіл Падаляк: Крымскі мост – законная ваенная цэль

🇺🇦 Украіна разглядае Крымскі мост, які злучае паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі,🇷🇺 як законную ваенную цэль – пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расейскага войска ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаныя», – заявіў Падаляк.

«Наша стратэгія палягае на тым, каб знішчыць лагістыку, лініі забеспячэння, склады боепрыпасаў і іншыя аб’екты ваеннай інфраструктуры Расеі. Гэта стварае хаос сярод расейскіх сіл», – сказаў ён.

#Падаляк #Расея #вайна #Украіна #Крым #мост
📌 188-ы дзень вайны ва Украіне🇺🇦

📌 Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк папярэдзіў у твітары жыхароў Крыма аб неабходнасці рыхтавацца да эвакуацыі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #Крым #Украіна #Падаляк