Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Пінчука вінавацяць у садзейнічанні экстрэміцскай дзейнасці

‼️33-х гадовы мужчына не прызнае сваёй віны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пінчук #экстрэмізм #віна #Іванова #праваабаронца
‼️Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы выдання "Медиа-Полесье"

Таксама ў лік экстрэмісцкіх трапілі матэрыялы ў групах сацсетак "ВКонтакте" і "Аднакласнікі".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #выданне #Медиа_Полесье #экстрэмізм #СМІ #Гарда
‼️Сем крымінальных спраў заведзена ў Гомельскай вобласці за перадачу «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам звестак аб перамяшчэнні ў Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі.🚊

‼️Затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 spring96.org

#крымінальная_справа #экстрэмізм #тэлеграм_канал #вайскоўцы #тэхніка
‼️Праект Мікіты Мелказёрава «Жизнь-малина» прызналі экстрэмісцкім

Youtube-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, піша «Новы Час».

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска. Цяпер Youtube-канал, тэлеграм-канал, чат і лагатып сталі лічыцца экстрэмісцкімі.

«Жизнь-малина» — праект журналіста Мікіты Мелказёрава, які бярэ інтэрв’ю ў вядомых беларусаў. На ягоным канале ў Youtube больш за 108 тысяч падпісчыкаў.

📷 Новы Час

#Мелказёраў #Жизнь_малина #Youtube #экстрэмізм
‼️ БАЖ патрабуе адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай

🔻Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай, а таксама неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

🔻«Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці.

🔻Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства» – пракаментавалі прысуд Ірыне ў БАЖ.

‼️Журналістку Ірыну Слаўнікаву прысудзілі да 5 год калоніі. Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах.

📷 spring96.org

#Слаўнікава #экстрэмізм #прысуд #БАЖ #журналістка