Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️«Расея мусіць адказаць за ваенныя злачынствы», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да парламента Нідэрландаў.

⚡️ Улады Украіны🇺🇦 заявілі аб шматлікіх фактах прымусовага вывазу ўкраінцаў на тэрыторыю Расеі і Беларусі.

Чытпй больш:

#вайна #Украіна #дэпартацыя #Зяленскі #Расея #Беларусь

📷 minfin.com.ua
‼️Расея прымусова вывезла на сваю тэрыторыю больш за мільён украінцаў

🔻Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны🇺🇦 па правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла аб прымусовым вывазе Расеяй з тэрыторыі Украіны 1 мільёна 185 тысяч грамадзян Украіны, у тым ліку больш за 200 тысяч дзяцей.

🔻Фільтрацыйныя лагеры для ўкраінцаў размяшчаюцца на тэрыторыі Расеі або Луганскай ці Данецкай абласцей. Пасля ўкраінцаў развозяць у найбольш аддаленыя рэгіёны Расеі — Ямала-Ненецкую акругу, на выспу Сахалін, у Прыморскі край і Інгушэцію. Дзянісава мае доказы таго, што Расея задоўга рыхтавала такую прымусовую дэпартацыю, таму што былі даведзеныя дырэктывы да ўсіх акругаў фэдэрацыі — колькасць людзей, якіх трэба забяспечыць часовым пражываньнем.

❗️Згодна са статыстыкай ААН, у Расею з Украіны як уцекачы выехалі каля 740 тыс грамадзян, у Беларусь — амаль 26 300 грамадзян.

📷 РИА Новости #вайна #РФ #дэпартацыя #Украіна