Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
З тэрыторыі нашай краіны едуць бясконцыя калоны з ваеннай тэхнікай РФ, нашыя аэрадромы выкарыстоўваюцца авіяцыяй агрэсара... Аднак беларуская дзяржава яшчэ не перакрочыла “чырвоную рысу”, пасля якой краіна канчаткова трапляе ў статус агрэсара. #Ukraina #wajna #Украіна #Беларусь #агрэсія

Чытай блог Міколы Бянько на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/blohi-racyi/mikola-bianko/pra-sapraudnuyu-chyrvonuyu-rysu-dlya-bela/
Настроі ў войску Лукашэнкі далёкія ад узвышаных. Месяц вайне ва Украіне: заканчэння не прадбачыцца. Сустрэча ў вярхах: сіла ці слабасць?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе СМІ.

Чытай больш #war #вайна #Украіна #ЕЗ #агрэсія
‼️52 ракеты былі выпушчаныя з караблёў Чарнаморскага флоту з акваторыі Севастопаля і не менш за 18 — з тэрыторыі Беларусі.

26 сакавіка Расея🇷🇺 выпусціла рэкордную аднамомантавую колькасць ракет па тэрыторыі Украіны.🇺🇦

Чытай больш:

📷 hi-news.ru

#Расея #Украіна #вайна #ракеты #агрэсія
“50 гадоў прайшло, а ён так і не зразумеў, што ён зрабіў і ў Чэхаславакіі, і ў іншых месцах, дзе „наводзіў парадак”.

Чым жывуць і як сябе адчуваюць сёння тыя людзі, якія 50 гадоў таму “наводзілі парадк” у Чэхаславакіі?

🎥Пра гэта расказвае стужка «Акупацыя 1968», прэм’ерны паказ якой адбыўся ў аджарскім Батумі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Чэхаславакія #Батумі #акупацыя #агрэсія #Расея #вайна
Мастакі па ўсім свеце выказваюць падтрымку ўкраінцам🇺🇦. Трагічныя, сатырычныя, кранальныя і злыя ілюстрацыі з'яўляюцца на іхных асабістых старонках у сацсетках.

Польскі мастак Бартэк Келбовіч заклікае байкатаваць сетку крамаў Leroy Merlin, якая працягвае супрацу з Расеяй, такім чынам фінансуючы рэжым Пуціна.

Фота: Bartek Kielbowicz

#Украіна #вайна #агрэсія #bartek_kielbowicz #мастакі
Прадстаўнікі расейскай абшчыны ў Берліне адхрышчваюцца ад пракрамлёўскага аўтапрабегу, які прайшоў 4 красавіка ў нямецкай сталіцы.

Некаторыя з удзельнікаў акцыі паводзілі сябе надзвычай агрэсіўна, паказвалі непрыстойныя жэсты берлінцам і апанентам, пагражалі тым, хто абураўся падтрымкай Крамля.

Чытай блог Міколы Бянько на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Германія #вайна #агрэсія #РФ
🤍❤️🤍Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкой» пачынаюць еўрапейскі тур «Воіны святла».

Прыбытак ад канцэртаў у Еўропе пойдзе на падтрымку Украіны🇺🇦, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі.

📷 скрыншот з відэа

#Ляпіс_Трубяцкой #Украіна #вайна #Расея #агрэсія
📌“Робім высновы з таго, што адбываецца за нашай усходняй мяжой”, - заявіў кіраўнік польскага абароннага ведамства Марыюш Блашчак.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы🇵🇱 падпісаў кантракт на пастаўку кампанентаў сістэмы супрацьпаветранай абароны малой далёкасці «Нарва».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 PIOTR WYGODA/EAST NEWS WARSZAWA

#Польшча #вайна #Расея #агрэсія #Украіна
‼️‼️Малдова абвінаваціла расейскую армію ў спробе вярбоўкі грамадзян Малдовы для вайны ва Украіне.

„Такія дзеянні не спрыяюць міру для ўсіх нас, нашых суграмадзян, нашых сем’яў. Такія рэчы вельмі небяспечныя, і іх трэба спыняць”, – сказаў міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Newsmaker.md #Малдова #вайна #Расея #Украіна #агрэсія
📌‼️ Мінабароны Украіны паведамляе пра расейскія войскі ў 10 населеных пунктах Беларусі

📌 Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў прэс-сакратар Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік.

📌 Па інфармацыі прадстаўніка Мінабароны Украіны, беларуска-ўкраінскую мяжу прыкрываюць сем батальёнаў ВС Беларусі.

📌 "У апошнія некалькі тыдняў узброеныя сілы Беларусі ў складзе да сямі батальёнаў спрабуюць "прыкрываць" участак беларуска-ўкраінскай мяжы", - адзначыў спікер Мінабароны Украіны. Ён назваў гэтыя дзеянні дэманстратыўнымі, таму што "магчымы напад Украіны на тэрыторыю Беларусі гучыць яшчэ смяшней, чым магчымы напад на тэрыторыю Расеі".

#вайна_ва_Украіне #украінска_беларуская_мяжа #агрэсія_з_боку_Беларусі #Мінабароны_Украіны

reform.by
🇺🇦Вайна ва Украіне цягнецца 4 месяц. Калі ў першыя дні расейскай агрэсіі аўтарытэтныя выданні і СМІ свету публікавалі артыкулы пра вайну на першых старонках, то цяпер увага да сітуацыі ва Украіне пачынае паволі згасаць.

Чаму жыхары розных частак свету перасталі цікавіцца гэтай вайной?

Чытаем блог Міколы Бянько "Пра небяспеку падзення інтарэсу да вайны" .

#вайна #Украіна #РФ #СМІ #агрэсія
‼️За спробамі Масквы ўцягнуць Менск у вайну супраць Украіны стаіць жаданне РФ аслабіць Беларусь, - лічыць дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк🇺🇦.

«Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расейскімі z-zомбі», — напісаў ён у Twitter.

📌Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.

📷 aa.com.tr

#вайна #Украіна #РФ #Беларусь #агрэсія