Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇫🇮 Фінляндыя абмяжуе колькасць віз для расейцаў🇷🇺

🔹 Заявіў кіраўнік МЗС краіны Пека Хаавіста ў інтэрв’ю тэлеканалу Yle.
Ён расказаў, што ўлады ўжо распрацавалі „механізм абмежавання выдачы віз расейцам”. Колькасць звычайных турыстычных віз будзе скарочаная, „прыярытэт будзе аддавацца тым, хто падарожнічае па сямейных абставінах, вучобе або працы”.

🔹 Хаавіста таксама сказаў, што асноўную масу шэнгенскіх віз грамадзянам Расеі цяпер выдаюць Грэцыя, Італія і Іспанія. З гэтымі візамі расейцы могуць падарожнічаць праз Фінляндыю ў астатнія краіны Еўропы.

🔹 На думку кіраўніка фінскага МЗС, краіны ЕЗ усё-такі павінныя выпрацаваць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні.

#Фінляндыя #візы #расейцы #МЗС #Хаавіста