Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.9K photos
101 videos
10 files
25.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱Польшча - другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне

Пра гэта заявіў у праграме „Графіці” кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.

Ён падкрэсліў, што падтрымка тычыцца не толькі прыёму бежанцаў, але і гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца праз усходнюю мяжу.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык лічыць, што цяпер у Польшчы🇵🇱 знаходзіцца ад 1,5 да 1,8 мільёна ваенных уцекачоў з Украіны.🇺🇦 Усяго ў Польшчу прыехала больш за 3 мільёны, але частка з’ехала ў іншыя краіны, а частка вярнулася дамоў пасля адыходу расейцаў з заходняй часткі Украіны.

‼️Міхал Дворчык падкрэсліў, што праз пакет законаў польскі ўрад дазволіў уцекачам доступ да шырокага спектру паслуг і да рынку працы. На пэўны час украінцы атрымалі правы, падобныя да тых, якімі карыстаюцца польскія грамадзяне ў частцы аховы здароўя, доступу да адукацыі і сацыяльнай дапамогі.

#Дворчык #Польшча #Украіна #вайна #уцекачы