Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Пра развіццё сітуацыі на франтах паміж Расеяй і Украінай.

‼️ Ваенны эксперт Леанід Спаткай: Зараз Расея збірае свае вайсковыя сілы ў „кулак”. „Кулак” – гэта менавіта данецкі раён, то бок тэрыторыя Данецкай і Луганскай абласцей.

#вайна_ва_Украіне #ДНР #ЛНР #Леанід_Спаткай #новы_наступ_расейскіх_войск

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️У Херсонскай вобласці🇺🇦 ў пачатку траўня расейскія акупацыйныя войскі плануюць правесці псеўдарэферэндум для стварэння так званай «Херсонскай народнай рэспублікі».

Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава.

❗️Ёсць інфармацыя, што друкарня ўжо друкуе «бюлетэні» на «рэферэндум».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com/kolykhaev.igor

#вайна #Херсон #Украіна #ДНР #ЛНР #рэферэндум #акупацыя
📌 «Вярхоўны суд» самаабвешчанай ДНР прысудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінера і Эйдэна Асліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма да смяротнага пакарання, паведамляе «Данецкае агенцтва навін».

Усе трое служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ВСУ і былі ўзяты ў палон у Марыупалі.

Іншаземцаў абвінавачвалі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса ДНР: «Здзяйсненне злачынства групай асоб», «Гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «Наёмніцтва» і «Праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

#ДНР #вайна_ва_Украіне #замежныя_байцы_ВСУ #Шон_Пінер #Эйдэн_Аслін #Саадун_Брагім

Фота: «Донецкое агентство новостей»