Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Канцэрт Вольнага хора у падтрымку Украіны ў Варшаве.

📌 Вольны хор распачынае шэраг канцэртаў «МЫ РАЗАМ» — канцэрты салідарнасці з Украінай. 20 траўня ў Варшаве адбудзецца першы канцэрт.

20 траўня, 19.00 (час мясцовы).

Канцэртная зала «Broadway» (першы паверх), ul. Rzymowskiego 32, Варшава.

Замовіць квіткі можна па спасылцы.

#Польшча #Вольны_хор #канцэрты_Мы_разам #беларусы_за_мяжой #салідарнасць
🎼‼️ «Мы — разам!» Канцэрт Вольнага хору ў Рызе

🎼 8 чэрвеня ў канцэртнай зале Вялікай гільдыі ў Рызе ( Amatu iela, 6) Вольны хор дасць канцэрт «Мы — разам!». Час: 18.00 (час мясцовы).

🎼 Канцэрт мае пяць тэматычных частак: частка 1 «Вулічныя маршы», частка 2 «Затрыманне», частка 3 «Смерць», частка 4 «Разам з Украінай» і частка 5 «Эміграцыя».

📌 Уваход на канцэрт па запрашэннях, якія можна замовіць па спасылцы.

Канцэрт Свабоднага хору ў Латвіі праводзіцца пры падтрымцы Савета міністраў Паўночных краін у Латвіі, Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама амбасады Швецыі ў Латвіі.

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія #Латвія #салідарнасць
📌‼️ Сацыёлага Таццяну Вадалажскую прыгаварылі да 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляюць праваабаронцы. 📌 Такі тэрмін і патрабавала дзяржабвінавачанне. 📌 Прыгавор быў вынесены ў судзе Заводскага раёна Менска. 📌 Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

📌 Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, член Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі сёлета 23 сакавіка. Яе абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 342 КК ("Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

reform.by