Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч

Грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч пайшоў з жыцця 18 красавіка ў веку 75 гадоў ў Белавежы на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Так нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

📌Паніхіда пройдзе сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі. #Падляшша #беларусы #Белавежа #Орля
📌 Рэзерват зуброў, “Дуб Ягайлы” або прыродна-лясны музей у Белавежы.

📌 Гэтыя ды іншыя турыстычныя адметнасці Падляшша з 1 ліпеня зноў адкрытыя для наведвання турыстамі.

📌 Урад Польшчы скасаваў забарону на наведванне 183-х памежных мясцовасцяў, якая абавязвала на працягу апошніх дзесяці месяцаў з увагі на міграцыйны крызіс.

#Белавежа #турызм #Дуб_Ягайлы #нелегальная_міграцыя #Белавежская_пушча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Турысты паступова вяртаюцца ў Белавежу

🔻Для павелічэння колькаці польскіх🇵🇱 турыстаў у Белавежы мясцовыя прадпрымальнікі прапануюць увесці спецыяльны турыстычны бон (ваўчар) для наведвання мясцовасці. Ужо ў наступны чацвер такая прапанова будзе агучана на пасяджэнні парламенцкага падкамітэта па турызме ў Варшаве.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Белавежа #прадпрымальнікі #Варшава