Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔸У Жодзіне зноў не выйшлі на працу некаторыя таксісты „Яндэкс Go”

Па іх словах, агрэгатар абяцаў палепшыць умовы працы, але фактычна нічога не змянілася.

🔸Раней таксісты „Яндэкс Go” спрабавалі ладзіць страйкі ў Жодзіне, Івацэвічах, Бабруйску, Баранавічах. Прычым у Баранавічах забастоўку сарвала міліцыя.

🔸 Напрыканцы красавіка „Яндэкс Go” заявіў пра „аптымізацыю тарыфаў” у некаторых гарадах Беларусі. Мэтай называлася частковая кампенсацыя росту коштаў на паліва і абслугоўванне аўтамабіляў. Пры гэтым кампанія заяўляла, што хоча, каб „кошт паездак заставаўся даступным для карыстальнікаў”: тарыфы для пасажыраў знізілі. Кіроўцам у некаторых гарадах знізілі гарантаваную штодзённую аплату, а ў некаторых і ўвогуле адмянілі (напрыклад, у Жодзіне).

🔸Таксісты наракаюць, што пры поўнай працоўнай змене яны не могуць нармальна зарабіць.

📷 onliner.by

#таксісты #Яндэкс_Go #Жодзіна #праца #заробак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Гомельскія прапагандысты хацелі расказваць пра “фашыстаў” ва Украіне,🇺🇦 але штосьці пайшло не так.

Глядзіце смешны разбор іх "рэпартажу" ад @flagshtok
🔻 Цяперашнія масавыя пратэсты супраць улады ў Арменіі – гісторыя, якая цягнецца не першы год. Практычна з моманту прыходу да ўлады любімца вуліцы, апазіцыйнага палітыка і журналіста Нікола Пашыняна ў 2018 годзе прадстаўнікі былых элітаў спрабуюць яго адсунуць ад кіравання краінай. Аднак пакуль што прэм’ер-міністру ўдаецца захоўваць пазіцыі, карыстаючыся супярэчнасцямі ўнутры армянскага грамадства.

🔻Мікола Бянько ў сваім блогу пра крамлёўскія вушы ў цяперашніх армянскіх пратэстах.

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚡️У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку.

🔸Затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя. Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны.

🔸Гэта не першы выпадак, калі ў Расеі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі праваахоўнікам Беларусі. Сярод іх – спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на 2,5 года калоніі.

📷 Reuters

#Расея #затрыманне #беларус #абраза
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😊 Калі ў свеце існуе пік П*ціна🇷🇺 і ўкраінскі сцяг🇺🇦, то іх сустрэча непазбежная.

😊 Пішуць у сацсетках украінскія альпіністы.
‼️ Гарадзенская абутковая фабрыка „Нёман” можа стаць прэстыжным месцам працы. Тут падвысіцца заробак, будуць патрэбны новыя работнікі, а саму фабрыку чакае тэхнічнае абнаўленне.

Пра гэта заяўляе гендырэктар „Белвеста”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 regions.by

#Нёман #Белвест #абутак #Гардня
😢 Завочна асуджаная

Двойчы бежанка, маці двух малых дзяцей з Менску Вольга Капланоўская была завочна асуджана ў 2021 годзе на 6 гадоў турэмнага зняволення за рэзкі пост у сацыяльных сетках у адрас супрацоўніка МУС Мікалая Карпянкова і лукашэнкаўскай сімволікі яшчэ ў 2020 годзе.

Паводле Вольгі Капланоўскай, яна была актывісткай моладзевай арганізацыі «Зубры», затым была ў «Маладым Фронце» і ў арганізацыі «Альтэрнатыва».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Капланоўская #суд #прысуд #абраза
🔸„Духоўнае яднанне”

Так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

🔸 Гэтая экспазіцыя змяшчае работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алы і Марыны Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#выстава #Кулеш #Наша_слова #Бярозаўка
⚡️⚡️ 26 траўня ў Берасці адбудуцца вучэнні

‼️Падчас антрольна-тактычных заняткаў будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Sputnik

#Берасце #вучэнні #заняткі #войскі
‼️У МЗС Расеі задумаліся аб перасяленні беларусаў на Далёкі Усход

🔻«Беларусь і расейскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог». Падчас круглага стала з такой назвай першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнесам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі, звязаныя з адтокам жыхароў Прыморскага краю ў заходнія рэгіёны Расеі.

🔻„Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, знайсці тут другую Радзіму”, — сказаў ён.

📷 ИА PrimaMedia

#Расея #МЗС #Далёкі_Усход #перасяленне #міграцыя
‼️У Швейцарыі будуць судзіць былога спецназаўца Юрыя Гараўскага

Працэс пройдзе ў адным з кантонаў Швейцарыі. Пракуратура выставіла Гараўскаму абвінавачванне ў неаднаразовым выкраданні людзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷DW

#суд #Швейцарыя #Гараўскі #пракуратура
📌 Беларусам прапануюць адкрыць уклад у юанях

„Цэптэр Банк” прапануе беларусам адкрыць уклад у юанях, паведамілі ў прэс-службе банка. Уклад атрымаў назву „Новыя гарызонты”, ён даступны з 25 траўня.

📌Дэпазіт можна адкрыць у аддзяленнях банка ў Менску і Берасці, працэнтная стаўка – 3,0% гадавых. Мінімальная сума першапачатковага ўнёску – 500 юаняў, максімальная сума не абмежавана. Тэрмін размяшчэння складае 95 каляндарных дзён.

📷 zepterbank.by

#банк #юань #дэпазіт #унёсак
⚡️⚡️Украіна зараз ваюе на нашай вайне – і калі яна прайграе, наступная будзе ў нас, за гэта заплацім самі.

Заявіў міністр абароны Латвіі 🇱🇻Арціс Пабрыкс і заклікаў партнёраў павялічыць падтрымку Украіны🇺🇦, каб потым не прыйшлося абараняцца самім.

📷 Monika Skolimowska/Global Look Press

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #дапамога #Пабрыкс
❗️25 траўня 1953 года пачалося паўстанне палітвязняў Нарыльскага канцлагера.

Адзін з ягоных кіраўнікоў – жыхар Гомельшчыны Рыгор Клімовіч.

Прычынамі Нарыльскага паўстання былі голад і расстрэлы вязняў. Паўстанне трывала 40 дзён і было жорстка задушанае.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Беларусь у 2022 годзе страціць 30% экспарту з-за санкцый Захаду.
🔻Пераслед уйгураў: новая ўцечка з Сіньцзяна.
🔻Прэзідэнт Венгрыі раззлавала румынскі ўрад.
🔻Гішпанія: на парадку дня – абнаўленне дзяржаўных службаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Санкцыі #Гішпанія
У Швейцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРу Гараўскага

Праз некалькі месяцаў у Швейцарыі пачнецца судовы працэс па справе Юрыя Гараўскага – экс-байца САХРу ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які амаль тры гады таму прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Летась паводле яго слоў, выклікалі на першы допыт, які працягнуўся каля 12 гадзін. Потым, у верасні, быў яшчэ адзін. Пасля гэтага пракуратура Швейцарыі ўзбудзіла крымінальную справу. Пацярпелымі па ёй праходзяць Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў РБ Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка зніклага без вестак бізнесмена Анатоля Красоўскага. З кастрычніка 2018 года Юры Гараўскі жыве ў Швейцарыі, там ён атрымаў прытулак.

Крыніца: Deutsche Welle
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шакуючыя кадры з мяжы

"Я бачыў шмат дрэннага, але тут проста кашмар" - піша польскі журналіст, Пётр Чабан.

На відэа апублікаваным журналістам бачна, як лукашэнкаўцы асабліва жорстка збіваваюць уцекачоў. Запіс быў зроблены некалькі дзён таму

🎥 Piotr Czaban / Twitter
А ў вас ужо ёсць нашая новая аплікацыя? 🤔😁

Спампаваўшы прыладу Радыё Рацыя вы можаце:
🔻 чытаць нашыя навіны без VPN
🔻 слухаць радыё онлайн

Далучайцеся і будзце ў самым цэнтры падзеяў!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
Уладзімір Арлоў пачаў у Варшаве цыкл гістарычных лекцый

„Я прачытаю шэсць лекцый, якія ахопяць перыяд ад старажытных беларускіх княстваў да абвяшчэння незалежнасці БНР”, – кажа Уладзімір Арлоў:
"Хаця я і пісьменнік, я маю права чытаць такія лекцыі, у мяне гістарычная адукацыя. Я цэлую бібліятэку кніг выдаў: гістарычнай прозы мастацкай 10 кніг і больш за 10 кніг гістарычных эсэ, навукова-папулярных кніг. Калі мяне запрашаюць чытаць лекцыі па гісторыі, то для мяне гэта заўсёды гонар, адказнасць. Я лічу, што гэта таксама мая місія."

Размову можна паслухаць на сайце Радыё Рацыя:

Уладзімір Арлоў вельмі ўдзячны Беларускаму Дому за запрашэнне з цыклам лекцый і слухачам, якія праяўлялі жывы інтарэс да пачутага на першай лекцыі.