Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Гэта чалавек, на якога мы мусім раўняцца!

Год пасля смерці Вітольда Ашурка, пра яго ўзгадваюць ягоныя сябры і знаёмыя.

Брат Андрэй, Ксёндз Вячаслаў Барок, Кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк - усе яны аднагалосна кажуць пра Вітольда як героя свайго часу.

Пачытаць і паслухаць можна на сайце Радыё Рацыя
⛔️ Паміж некаторымі краінамі НАТА існуе нефармальная дамоўленасць не пастаўляць Украіне некаторыя віды ўзбраенняў

Чальцы Альянсу асцерагаюцца, што ў выпадку пачатку адчыненай канфрантацыі з Масквой з-за такіх паставак арганізацыя адмовіцца ад поўнай падтрымкі сваіх партнёраў.

"Ёсць асцярогі, напрыклад, што Расея можа афіцыйна расцаніць пастаўкі заходніх баявых танкаў і баявых самалётаў як уступленне ў вайну, а затым прыняць ваенныя меры ў адказ. Сістэмы ўзбраення гэтага тыпу ва Украіну пакуль не пастаўляліся".

Крыніца: DPA
“Як [не] стаць экстрэмістам” даведаліся ўдзельнікі вэбінара арганізаванага праз #BYSOLTRUD

Падрабязнасці па спасылцы
Еўразвяз не можа дамовіцца пра эмбарга на пастаўкі расейскай нафты

Дзеля гэтага нават не будзе патрэбная згода Віктара Орбана ці іншых еўрапейскіх лабістаў пуцінскага рэжыму.

Як патлумачыў у каментары Delfi старшы эканаміст Swedbank Віценіс Шымкус, для ўвядзення пошлін патрэбныя галасы 15 з 27 дзяржаў ЕЗ. Дамовіцца пра такі крок цалкам магчыма. Грошы, атрыманыя такім чынам, могуць быць накіраваныя на падтрымку Украіны і на ўзмацненне энергетычнай бяспекі краін ЕЗ. Але, вядома, пакуль пошліны — толькі адна з прапановаў новых захадаў па абмежаванні магчымасцяў Крамля зарабляць.

Фота: nuotrauka
Audio
Распавядаем, што адбылося ў беларускай музычнай прасторы за апошні тыдзень!

Слухайце праграму Музыка тыдня з Рацыяй. Прадставім вам найноўшыя рэлізы і навіны культурнага супраціву

00:00 Акт салідарнасці з рэпрэсаванымі чальцамі гурту «Irdorath»
04:21 Пра закрыццё кнігарні «Кнігаўка»
08:58 «Мары» Naviband
13:23 «Falen Idol» гурта Belle Morte з удзелам Kalliomaki
18:58 Варшаўскі канцэрт да 50годдзя Аляксандра Кулінковіча, лідара гурта Neuro Dubel. Песня «На Марс»
23:10 Neuro Dubel «Край»
27:04 Дэбютны сінгл гарадзенскага гурта «Крылы». Песня «Спой са мной».
32:03 Зварот да крывадушных людзей, якія жывуць у выдуманай рэчаіснасці ад Пашы Пашкевіча
35:24 Рэмікс песні «Хатка» гурта Shuma
40:14 Мантра пра любоў да жыцця гурт «Без Билета» пасля перазагрузцы праекту.
44:19 Дэбютны альбом гурта Psautika Europoje на мове «бальбута». Гэта штучная мова, якая нарадзілася ў кнізе Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».

Слухайце нас на хвалях Беларускага Радыё Рацыя, ў інтэрнэце ды аплікацыі!
Пацікавіўся ў службы „102” — якая адказнасць за абразу і… абразіў Лукашэнку

У судзе Полацка і Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый, 31 студзеня патэлефанаваў на лінію „102” і „падчас размовы з дзяжурным супрацоўнікам міліцыі дапусціў выказванні ў непрыстойнай форме ў бок кіраўніка Беларусі, чым абразіў яго”.

Лінгвістычная экспертыза пастанавіла, што ягоныя словы з’яўляюцца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Сваю віну ў судзе прызнаў часткова, адзначыў, што намеру на абразу ў яго не было.

Крыніца: viasna96
Асноўны сентымент эмігрантаў - сентымент вяртання

Беларускі музыка і літаратар Алесь Плоткі распавёў Рацыі пра перакрыжаванні культур і жыццяў краін, пра тое, чым цяпер жыве беларуская эміграцыя.

Чытайе і слухайце размову з Алесем на сайце Радыё Рацыя:
Выбітны мастак і першы рэктар Беластоцкага ўніверсітэту атрымае ганаровую доктарскую ступень найбуйнейшага ўніверсітэта Падляшша

Урачыстасці адбудуцца 19 чэрвеня, на 25-годдзе прыняцця парламентам Рэспублікі Польшчы закону аб стварэнні Беластоцкага ўніверсітэта.

Праф. Ямроз з'яўляецца ініцыятарам і паслядоўным выканаўцам мерапрыемстваў, якія прывялі да незалежнасці Беластоцкага ўніверсітэта. Таксама гэта першы яго рэктар.

У сваю чаргу праф. Тарасевіч не толькі адзін з самых пазнавальных польскіх мастакоў: сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю ён звязаны з шматкультурным Падляшшам.

Юбілей найбуйнейшага ўніверсітэта на Падляшшы — выдатная нагода ўшанаваць яго дасягненні і дзейнасць на карысць рэгіёна.

(Нагадаем, што 5 гадоў таму, у дваццацігоддзе Беластоцкага ўніверсітэта, яшчэ адзін мастак, звязаны з ваяводствам, — маэстра Ежы Максімюк, атрымаў ганаровую ступень доктара.)
«PESEL», «CEIDG», «ZUS» «Meldunek» - у Варшаве адбудзецца сустрэча Беларускай супольнасці бізнесменаў

Мы хочам зладзіць імпрэзу, дзе было б шмат узаемных зносінаў. Таму ў нас ёсць чатыры спікеры на чатыры тэмы, якія цікавыя ўсім прадпрымальнікам, можа, і тым, хто захоча стаць прадпрымальнікамі, - распавёў адзін з галоўных арганізатараў, бізнесоўца, ютуб-блогер Аляксандр Кныровіч.

Больш на Радыё Рацыя
Прызнанне твара «Сабакі Еўропы» экстрэмісцкім – своеасаблівы знак якасці - кажа Альгерд Бахарэвіч

Цяпер кнігу можна будзе набыць і надрукаваць толькі па-за межамі Беларусі. Пра тое, як гэта можа паўплываць на творчую атмасферу і агулам доступ да беларускай літаратуры на радзіме, распавёў нам сам пісьменнік.

Паслухайце і пачытайце на Радыё Рацыя
Памёр Янка Запруднік, адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст. Пайшоў з жыцця на 96-м годзе.

Янка Запруднік быў рэдактарам амерыканскай газеты «Беларус», сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, актывістам беларускіх праваслаўных прыходаў. Ён — аўтар шматлікіх беларусаведчых публікацый. Таксама вядомы як паэт. Пісаў пад псеўданімам Сяргей Ясень.

Апошні раз наведваў радзіму ў 2016 годзе, у 90-гадовым узросце, праехаўшы яе з поўдня, дзе была радзіма жонкі, і зладзіўшы ў Менску прэзентацыю кнігі на падставе сваіх лістоў.

Спачуванні родным і блізкім

Больш пра Янку Запрудніка чытайце на Радыё Рацыя
Сілавікі разграмілі кватэру блогера Андрэя Павука

„Яны там усё ламаюць, разбілі ўнітаз, літаральна ўсё грамяць“, — кажа Вольга Павук, якая аб прыездзе сілавікоў даведалася ад суседзяў.

У пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне адбыўся ператрус у кватэры блогераў-эмігрантаў Андрэя і Вольгі Павукоў. Паведамляецца, што гэтыя дзеянні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы супраць блогера.

📸 D. Umbraso/LRT nuotr.
Больш на Радыё Рацыя
Стаўленне ўкраінцаў да расейцаў рэзка пагоршылася з пачатку ўварвання

Дрэннае стаўленне маюць 92% апытаных і толькі 2% ставяцца добра.

У параўнанні з 24 лютага сітуацыя кардынальна змянілася: 80 працэнтаў украінцаў, якія раней добра ставіліся да Расеі, памянялі свой адказ на «дрэнна».

Крыніца: КМІС