Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🤍❤️🤍 Шпацыр з бел-чырвона-белымі парасонамі прайшоў у Вільні🇱🇹

Шпацыр адбыўся пад антываенным лозунгам, а таксама на знак салідарнасці з менскімі жанчынамі – удзельніцамі такіх самых акцый.

“Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет. Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці! Нельга здавацца! Святло пераможа цемру!” – адзначылі ўдзельніцы віленскай акцыі.

🤍❤️🤍Жаночыя шпацыры з бчб-парасонамі распачаліся ў канцы жніўня 2020 года ў Менску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконня і гвалту.

📷 Новы Час

#шпацыр #жанчыны #Вільня #салідарнасць
🌼Беларускія жанчыны ў Беластоку выказалі салідарнасць з палітвязнямі

🌼21 траўня жанчыны з беларускай дыяспары Беластока выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, якіх судзяць у Гародні па крымінальнай справе так званай групы Мікалая Аўтуховіча.

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #жанчыны #палітвязні #кветкі #шпацыр