Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️На волю выйшаў палітык Мікалай Казлоў.

Кіраўнік АГП, былы міліцыянт быў асуджаны за «выдаванне звестак допытаў ці папярэдняга следства».

Чытай больш #Мікалай_Казлоў #СІЗА #КР #арышт #суд
‼️"Абарона і калегі прыкладаюць намаганні, каб вызваліць Зінаіду Міхнюк з няволі", – кажа Генадзь Фядыніч.

Намесніца старшыні прафсаюзу РЭП, прадстаўніца гэтага прафсаюзу ў Берасці застаецца пад вартай у следчым ізалятары.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зінаіда_Міхнюк #СІЗА #Берасце #арышт
‼️‼️ Яшчэ шэсць урачоў-траматолагаў затрымалі ў Беларусі, іх даставілі ў СІЗА КДБ.

‼️‼️ Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў шостай Гарадской клінічнай бальніцы Менска, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-ай гарадской клінічнай бальніцы.

#траўматолагі #затрыманні_урачоў #СІЗА_КДБ #рэпрэсіі #РНПЦ_артапедыі_і_траўматалогіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Адвакат Аляксандр Данілевіч «знайшоўся» ў СІЗА КДБ

🔻Учора, 21 траўня, з ім знікла сувязь.

🔻 Пра тое, што ён у СІЗА КДБ паведамляе «Новы Час» са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага.

🔻Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ азначае высокую верагоднасць таго, што на Данілевіча завялі крымінальную справу.

🔻Нагадаем, што ў красавіку 2022 года Аляксандра Данілевіча праз грамадзянскую пазіцыю звольнілі з факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.

🔻Данілевіч – паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.

📷 dplaw.by

#Данілевіч #адвакат #СІЗА #КДБ
📌Арыштаванай у Расеі беларусцы не аказваюць медычнай дапамогі

🔻24-гадовая Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Пецярбургу з лістапада 2021 года. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і праз дзень арыштавалі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 "Вясна"

#Пінчук #СІЗА #арышт #дапамога
‼️ Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА

🔻 Паводле сваякоў, якія сёння, 2 верасня, спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання – змяшчэнне ў СІЗА.

🔻 Перавялі 2 верасня з раніцы. Гэта можа азначаць, што абвінавачанне прадʼявілі яшчэ ўчора, яшчэ да заканчэння 72 гадзін папярэдняга следства.

#Мажэйка #ІЧУ #СІЗА #абвінавачанне
‼️ Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі ў СІЗА

Яна не выйдзе на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

🔻 Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

🔻 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».

🔻Паводле папярэдняй інфармацыі, адвакатка ў лютым з’ехала з Беларусі, але вярнулася ў Гародню, дзе і была затрымана.

#Юргілевіч #адвакат #СІЗА #Гародня