Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🖥 Сярод іншага газета распавядае пра лідзянку Алену Свідэрскую, у руках якой ганчарны круг творыць цуды, і якая на старонках “Нашага слова” дзеліцца сакрэтамі старажытнага рамяства…

#Наша_Слова #беларуская_мова #Алена_Свідэрская #Ліда

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️PRADMOVA вяртаецца

📚Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе цягам чэрвеня па-за Беларуссю.

📌Чаму фестываль адбудзецца, нават нягледзячы на вайну і падвойную акупацыю Беларусі?

📌Якая доля тых людзей, якіх можна залічыць да
беларускай творчай эліты?

📌Колькі з іх з’ехала з Беларусі, а колькі засталося на Радзіме?

📌Ці варта арганізатарм фестывалю разлічваць на актыўнасць нашых дыяспар у Польшчы, Грузіі, Літве?

Пра гэта паразмаўлялі з сённяшнім Госцем Рацыі - дырэктарам фестывалю PRADMOVA, філосафам Паўлам Баркоўскім.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #PRADMOVA #літаратура #літаратары #кнігі
❗️Выйшаў з друку сёлетні другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”.

🖌Ён адкрываецца невялікодным аповедам-байкай ”Дамова” Міколы Гіля (1936-2022).

✒️Паэзіяй “Дзеяслоў” парадуе вершамі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Сяржука Сыса і Андрэя Сцепанюка з Бельска-Падляшскага. А Яўген Скібскі дэбютуе паэмкай “Аўтобус”.

📖Парадуе часопіс і перакладамі на беларускую мову Мойшы Кульбака “Райсн” (Беларусь) у перакладзе Андрэя Хадановіча, Вольфа Рубінчыка і Сяргея Шупы. А Анатоль Бутэвіч пераклаў “Дзіўную гісторыю” Элізы Ажэшка.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Дзеяслоў #беларуская_мова #пераклады #часопісы #літаратары
📌 "Мова Нанова" ў Беластоку 21 красавіка запрашае на свае чарговыя заняткі.

📌 Тэма заняткаў — Чарнобыль, трагедыя на ЧАЭС, "Чарнобыльскі шлях", а таксама Беларуская АЭС у Астраўцы.

📌 Заняткі адбудуцца ў прасторы MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44). Пачатак у 18.30.

#Мова_Нанова_Беларусь #MediaPortBelarus #беларуская_мова #Чарнобыль #АЭС

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Тэмай чарговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку гэтым разам стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

📌 Спецыяльным госцем курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку была журналістка і эколаг Таццяна Новікава.

#Мова_нанова_Беласток #беларуская_мова #Астравецкая_АЭС #атамныя_электрастанцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 5 мая ў Беластоку — чарговая «Мова Нанова».

📌 Тэма заняткаў: Жанчыны ў гісторыі Беларусі.

📌 Госцяй стане паэтка і літаратуразнаўца Анхела Эспіноса Руіс, а за музычную частку гэтым разам адкажа лідар Гурт Sumarok Ігар Палынскі.

#Мова_Нанова #беларуская_мова #Анхела_Эспіноса_Руіс #гар_Палынскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Анхела Эспіноса Руіс чула пра некаторыя выпадкі дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы па палітычных матывах, але сама з гэтым не сутыкалася.

📌 Аднак Анхела не спыняе сваю дзейнасць. Яна рыхтуе анталогію сучаснай беларускай паэзіі ў перакладах на гішпансую мову. Даследуе беларускую літаратуру і асобных літаратараў. Публічна выступае на розных імпрэзах, а таксама на курсах «Мова Нанова», якія апошнім часам з'явіліся ў розных гарадах Польшчы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Анхела_Эспіноса_Руіс #беларуская_мова #Мова_Нанова #беларусы_у_Польшчы #салідарнасць #вайна_ва_Украіне
📌 Настаўнікі беларускай мовы з Падляшша прашлі курс навучання

📌 Метадыст па навучанні беларускай мовы Янка Карчэўскі правеў майстар-клас на аграсядзібе „Бора здруй” у Нараўчанскай гміне.

📌 У майстар-класах удзельнічалі амаль усе настаўнікі са школаў у Гайнаўцы, Нараўкі, Белавежы, Кляшчэляў ды іншых мясцовасцяў Палдляшша.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_мова #Беласточчына #настаўнікі_беларускай_мовы #Бора_здруй #Янка_Карчэўскі
📌 Беларускі спеўны сход правёў сваё першае пасяджэнне ў грузінскім Батумі.

📌 Больш за тузін хлопцаў і дзяўчат з розных гарадоў Беларусі выконвалі як народныя песні, так і песні вядомых беларускіх выканаўцаў.

📌 Арганізатарамі сходу сталі Арцём і Любоў Шпакоўскія.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_мова #Грузія #Батумі #спеўны_сход #Арцём_Шпакоўскі
📌 У кнігарню «Кнігаўка», у першы дзень пасля адкрыцця, прыйшлі з ператрусам.

📌 На адкрыццё кнігарні з'явіліся адыёзныя прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Яны сталі чапляцца да зместу кніг, якія былі ў продажы.

📌 Прэтэнзіі — фактычна толькі да таго, што выдаўцы ў Беларусі асмельваюцца выдаваць і прадаваць кнігі на беларускай мове і з беларускім зместам.

#беларускія_кнігі #Азаронак #кнігарня_Кнігаўца #выдавецтва_Янушкевіч #беларуская_мова
⁉️Што можа стаць дзейсным сродкам папулярызацыі беларускай мовы ў Беларусі?

Пытанні моўнай палітыкі абмеркавалі ў Віртуальнай кавярні ЗНО Беларускага Калегіюму падчас публічнай лекцыі «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкай беларусаў».

Больш на Радыё Рацыя #беларуская_мова #беларусізацыя #незалежнасць #Беларускі_калегіюм
📌 Курсы «Мова Нанова ў Беластоку» правялі заключную ў гэтым сезоне сустрэчу і сышлі на летнія вакацыі.

📌 Гэтым разам на занятках, якія доўжыліся рэкордныя тры з паловай гадзіны.

📌 Курсы «Мова Нанова ў Беластоку» плануюць аднавіць сваю дзейнасць у верасні.

#мова_нанова_ў_Беластоку #беларуская_мова #Кацярына_Ваданосава #Алесь_Дзянісаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Беларусы змагаюцца за роўнасць дзяржаўных моваў: беларускай і расейскай

“У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы. 3 гэтага вынікае, што яны маюць роўны статус. Аднак на практыцы, і найперш у заканадаўчай сферы, беларуская мова ігнаруецца, што вядзе да парушэння моўных правоў грамадзян у гэтай галіне”.

📌Каля 50 слонімцаў звярнуліся да старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Алега Таргонскага з адкрытым лістом.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #Канстытуцыя #ліст #Слонім #Таргонскі