Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️ А ці верыце вы ў справядлівы беларускі суд?

⁉️Пра які суд можна казаць у краіне, дзе першая асоба краіны кажа, што “иногда не до законов”. Кажа праваабаронца Алесь Капуцкі.

‼️У Гародні працягваецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11-ю фігурантамі «справы Аўтуховіча». Усе яны абвінавачваюцца па 15-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

‼️Госці Рацыі – публіцыст, праваабаронца Уладзімір Хільмановіч і праваабаронца Алесь Капуцкі даюць ацэнку гэтаму працэсу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Аўтуховіч #Хільмановіч #Капуцкі #праваабаронца
‼️ Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”

🔻Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».

🔻Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.

🔻Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.

📷 БелТА

#суд #Аўтуховіч #Гундар #Філатаў #жанчыны #прысуд
⚡️Мікалай Аўтуховіч працягвае трымаць сухую галадоўку

🔸Палітзняволены інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар, які праходзіць па “справе Аўтуховіча”, пасля 11 дзён сухой галадоўкі пачаў пакрысе прымаць ежу — ён спыніў яе ў панядзелак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #Гундар #галадоўка #палітзняволены
⚡️⚡️Аўтоховіч заявіў, што будзе працягваць галадоўку

‼️Але яго стан рэзка пагоршыўся. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #краты
⚡️Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня⚡️

🔸 «Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.

🔸Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #адвакат
‼️ Схуднеў на 20 кілаграмаў

‼️Адвакат нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 20-ы дзень трымае "сухую галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #вязень #галадоўка #адвакат
‼️ Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на ўмовы зняволення

Ягоную скаргу да турмы №1 Гародні сёння разгледзіць суддзя Артур Лешык.

#Аўтуховіч #суд #Гародня #Лешык
‼️ Сваякі Аўтуховіча сабралі грошы на адваката за два дні

Агулам было сабрана больш за 8000 еўра.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі 1 снежня 2020 года.

📌 Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Мікалая абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

#Аўтуховіч #суд #грошы #адвакат