Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Пункт размяшчэння бежанцаў ля беларуска-польскай мяжы спыніў сваю працу.

Па дадзеных на 20 сакавіка, у ТЛЦ „Брузгі” заставаліся 409 мігрантаў. #Belarus #мяжа #бежанцы #нелегалы #Брузгі

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/punkt-razmyashchennya-bezhantsau-u-tlts-bruz/
За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. #Polska #Belarus #нелегалы #мяжа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/za-minulyya-sutki-bolsh-za-60-migrantau-s/
‼️У красавіку зафіксавана больш за 700 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

‼️Паводле інфармацыі падляшскага аддзялення Straży Granicznej, цягам мінулых сутак зафіксавана 14 спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай граніцы, у тым ліку ў раёне Кузніцы і Белавежы. Сярод іншаземцаў былі грамадзяне Камеруна, Сірыі, Йемена і Індыі.

‼️З пачатку года колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы перавысіла чатыры тысячы. Толькі ў красавіку іх было больш за 700.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#мяжа #Беларусь #Польшча #нелегалы
🔸19 нелегалаў спрабавалі праз раку дабрацца з Беларусі ў Польшчу

Паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне Непала і Індыі.

Падзеі адбываліся каля Белавежы, Мельніка, Дубіч Царкоўных і Пласкай.

Як паведамляе Памежная служба, замежнікі перасякалі мяжу, у тым ліку, праз балоты рэк Правая Лясная і Ваўкушанка.

🔸 Учора і сёння раніцай на мяжы з Літвой таксама былі затрыманыя нелегалы і іх памагатыя. Сёлета польскія памежнікі затрымалі ўжо 320 мігрантаў і 54 памагатых.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#Беларусь #Польшча #нелегалы #мігранты #мяжа