Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку" - распавяла на акцыі салідарнасці ў Варшаве украінская уцякачка.

Паслухайце, што яна кажа!

#WarinUkraine #АкцыяСалідарнасці
"Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры" - бежанка з Харкава, якая прымала ўдзел у акцыі ў Батумі, распавяла Рацыі пра жыццё пад бесперапыннымі абстрэламі

Фоты з акцыі ў якой прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек, даслалі нашыя карэспандэнты

Чытай больш:


#Батумі #АкцыяСалідарнасці #WarinUkraine
🔻У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны.
🔻Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА?
🔻Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах?
🔻У Францыи Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#WarinUkraine #ААН #НАТА #Макрон #Пуцін
"Гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе" - Як дыктатарскі рэжым адвучыў людзей думаць і аналізаваць?

Паглядзіце, што мяркуюць жыхары Беларусі пра расейскае ўварванне ва Украіну!

Чытай больш:


#WarinUkraine
🔻Чаму Беларусь яшчэ не далучыцца да ўварвання Расеі ва Украіну?
🔻Ці паспрабуе Пуцін захапіць усход Украіны?
🔻Еўрапейскія левыя і вайна супраць Украіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WarinUkraine #АглядСМІ
ГУБАЗіК распавядае беларусам пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.
Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”), Ілля Хрэнаў („Літвін”), Зміцер Апанасовіч („Тэрор”, у спісе яго назвалі „Таксістам”). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.

Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцен добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв’ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам Беларусі.

Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне „беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне”, якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.

📷Фота з сацсетак


#WARINUKRAINE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы здзекваюцца з дзяржаўнай сімволікі РБ!

На відэа, якое апублікавала памежная служба Украіны бачныя паваленыя памежныя слупы і абрабаваны пост.


#WarinUkraine #Мяжа #Ukraina
🔻Як Лукашэнка паспрабаваў памірыцца з Захадам.
🔻Расея пачала масіраванае наступленне на ўсходзе Украіны.
🔻Эканоміка Расеі: наколькі дзейсныя санкцыі?
🔻У Швецыі беспарадкі ў сувязі са спаленнем Карана.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Захад #Лукашэнка #АглядСМІ #warinukraine
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
🔻Расейскія і беларускія апазіцыянеры ў Мюнхене аб’ядналіся, каб падтрымаць Украіну.
🔻Масква заявіла, што ўзяла пад кантроль Марыупаль.
🔻Краіны Балтыі прызналі дзеянні Расеі генацыдам.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WARINUKRAINE