Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч

Грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч пайшоў з жыцця 18 красавіка ў веку 75 гадоў ў Белавежы на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Так нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

📌Паніхіда пройдзе сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі. #Падляшша #беларусы #Белавежа #Орля
📌 21 траўня ў Доме Культуры ў Орлі пройдзе 29-ы рэгіянальны агляд беларускай песні Сямятыцкага павета.

📌 Раней бургамістр Сямятыч Пётр Сіняковіч адмовіў Беларускаму Грамадска-Культурнаму Таварыству ў правядзенні мерапрыемства, спасылаючыся на так званую складаную палітычную сітуацыю.

📌 Руку дапамогі падаў Дом культуры ў Орлі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Сямятычы #беларуская_песня #Орля #Дом_культуры_у_Орлі #Падляшша #Пётр_Сіняковіч