Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
“Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў – гэта неабходна Украіне🇺🇦. І гэтая песня – наш музычны ўнёсак у барацьбу”, - заявілі музыкі Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і Томаш Арганэк, якія запісалі песню “Героям слава!”.

Яе і навінкі ад прадстаўнікоў незалежнай беларускай сцэны мы пачуем у чарговай праграме Алега Хаменкі “Музыка тыдня”.

У перадачы таксама прагучыць песня ў выкананні гурта “Irdorath ”, музыкі якога кінутыя за краты. Гурт “Крыві” прэзентуе песню “Лісты”, прысвечаную беларускім палітвязням. Пачуем песню Юрыя Стыльскага, прысвечаную батальёну Кастуся Каліноўскага. Аўтар тэксту – добраахвотнік Радзівон Батулін.
Слухаем і аналізуем новыя рэлізы і музыку супраціву.

#Алег_Хаменка #Украіна #музыка #супраціў #Беларусь