Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
“Падвойная акупацыя” ці беларускі таталітарызм?

Для вызначэння нетыповых абставін, у якіх апынулася нашая краіна, айчынныя інтэлектуалы дагэтуль не могуць падабраць адэкватнага паліталагічнага тэрміну. #Belarus #акупыцыя #таталітарызм #Беларусь #палітэміграцыя

Чытай больш у блогу Міколы Бянько: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/blohi-racyi/mikola-bianko/padvojnaya-akupatsyya-tsi-belaruski-t/
‼️⚡️ У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

📌 Копію адпаведнага распараджэння мае «Наша Ніва». «Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

📌 Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства.

📌 У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

📌 На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020-м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021-м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

Наша Ніва

#раман_Оруэла_1984 #выдавецтва_Янушкевіча #Сяргей_Шупа #забарона_прадажу_рамана_Оруэла #таталітарызм