Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Улады Беларусі вырашылі закрыць Генконсульства Украіны ў Берасці.

Таксама прынятае рашэнне аб скарачэнні колькасці ўкраінскіх дыпламатаў у Беларусі. Ім прапанавана пакінуць краіну цягам 72 гадзін. #war #Ukraina #Brest #Берасце #амбасада_Украіны

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/u-mzs-belarusi-vyrashyli-zakryts-genko/
💪 Палітвязень Дзяніс Марусевіч нягледзячы на зняволенне не губляе надзеі на лепшае і баявы дух, распавяла яго маці Людміла Марусевіч.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя

#палітвязень #Дзяніс_Марусевіч #Берасце #выбары
❗️Расейскія войскі пачалі абстрэльваць Украіну з аэрапорту ў Берасці, заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#РФ #Украіна #Беларусь #Берасце #вайна
У Берасцейскім абласным судзе 4 красавіка вынеслі прысуд палітвязню Дзянісу Карабану, затрыманаму за каментар у інтэрнэце пасля гібелі Андрэй Зельцэра.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Берасце #суд #каментар #Дзяніс_Карабан
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты
❗️Судовы канвеер ні на дзень не спыняецца ў Берасці. Разглядаюцца як справы за падзеі 2020, так і новыя, напрыклад, за абразу прадстаўнікоў улады ці распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта распавяла наша сённяшняя "Госць Рацыі" праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча, у гутарцы з Алісай Поль.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Берасце #міліцыя #суд #пратэст #Госць_Рацыі
‼️"Абарона і калегі прыкладаюць намаганні, каб вызваліць Зінаіду Міхнюк з няволі", – кажа Генадзь Фядыніч.

Намесніца старшыні прафсаюзу РЭП, прадстаўніца гэтага прафсаюзу ў Берасці застаецца пад вартай у следчым ізалятары.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зінаіда_Міхнюк #СІЗА #Берасце #арышт
📌 За «Жыве Беларусь!» берасцейцу далі тры месяцы арышту

📌 Вядома, што пад арыштам абвінавачваны знаходзіцца з 22 лютага 2022 года – тым жа днём яго і затрымалі.

#рэпрэсіі #Берасце #Жыве_Беларусь #Павел_Фалькоўскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле 369 КК “Абраза прэзідэнта”, які цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.

Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

#Міхнюк #праслухоўванне #РЭП #абвінавачанне #актывістка #Берасце
‼️⚡️ На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа.

📌 Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

📌 Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Зінаіда_Міхнюк #Берасце #пераслед_прасаюзных_актывістаў #суды #абраза_Лукашэнкі
⚡️⚡️ 26 траўня ў Берасці адбудуцца вучэнні

‼️Падчас антрольна-тактычных заняткаў будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Sputnik

#Берасце #вучэнні #заняткі #войскі
‼️ У Берасці разгледзяць скаргу Алены Гнаўк

📌Апеляцыйную скаргу 65-гадовай актывісткі Алены Гнаўк у Берасцейскім абласным судзе разгледзяць ужо сёння, 9 жніўня.

📌Больш за месяц яе ўтрымліваюць у карцары. Такая інфармацыя вядомая ад сваякоў жанчыны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гнаўк #апеляцыя #скарга #Берасце #карцар
‼️ Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

📌Старшыня АБФФ напярэдадні увечары быў заўважаны на пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.

📌У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

#Базанаў #футбол #Польшча #мяжа #Берасце