Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Дзень Волі 🤍❤️🤍 ў Празе адбылася акцыя пад назвай «Ліст палітычным вязням у Беларусі» 📝пад патранажам старшыні парламента Маркеты Пекаравай-Адамавай.

Арганізатары акцыі з ліку пражскіх беларусаў выбралі 100 беларускіх палітвязняў, якім усе ахвочыя падпісвалі паштоўкі.🖊

Чытай больш:

📷 У.Яндзюк, А. Ціхановіч (Courtesy Fhoto)

#ДзеньВолі #паштоўкі #Прага #палітвязні #ПекараваАдамава #парламент
«Беларусь – гэта святое» - малюнкі Паўла Севярынца з-за кратаў выдадзеныя ў форме паштовак

На працягу двух гадоў палітвязень Павел Севярынец дасылае разам з лістамі дадому і свае малюнкі. Родныя атрымалі ад яго каля двухсот лістоў і больш за сотню малюнкаў, адрасаваных найперш маленькаму сыну Францішку. Але ў пэўны момант жонка палітвязня, Вольга Севярынец, вырашыла, што іх варта пакінуць на памяць не толькі сям’і, але і іншым людзям. Бо малюнкі з-за кратаў маюць асаблівую вартасць. Так з’явіўся першы набор паштовак «Беларусь – гэта святое» – з выявамі храмаў, помнікамі беларускай архітэктуры і гісторыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:


#Севярынец #Паштоўкі
🔻✉️Лепей дасылаць паштоўкі з кароткім і нейтральным тэкстам, каб нагадаць, што пра іх ніхто не забыўся і каб прайсці цэнзуру.

🔻✉️Берасцейскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты палітвязням.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #праваабаронцы #паштоўкі #палітвязні