Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📖 З 28 красавіка ў літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставы «За шчасця лепшага вясну…», прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Другой сусветнай вайны.

📖📚 Дакументы і фотаздымкі ўзновяць няпросты шлях паэта на апошнім этапе яго зямнога жыцця, які прыпаў на ваенны час.

#Янка_Купала #беларускія_паэты #музей_Янкі_Купалы #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Музей памяці Сібіры ў Беластоку прэзентаваў новую экспазіцыю з аўдыёгідам па-украінску

📌 Музей памяці Сібіры ў Беластоку прэзентаваў асветніцка-экскурсійны праект «Моцныя разам», у які ўваходзяць у тым ліку аўдыёгід на ўкраінскай мове і тэрапеўтычныя заняткі для дзяцей з Украіны.

📌 Серыя заняткаў «Моцныя разам» будзе складацца з чатырох сустрэч для зацікаўленых. Першыя тры будуць адрасаваныя дзецям з Украіны, чацвёртая - для агульнай польска-ўкраінскай групы. Сцэнары такіх мерапрыемстваў Музей памяці Сібіры таксама распаўсюдзіць сярод іншых музеяў Польшчы.

#Беласток #Моцныя_разам
#Музей_памяці_Сібіры #бежанства #Украіна
‼️ У Гомелі на працоўным месцы 18 траўня сілавікі затрымалі супрацоўніцу філіяла Веткаўскага краязнаўчага музея Вольгу Афанасьеву.

⁉️ Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Вольгі разглядалася ў Савецкім раённым судзе Гомеля, аднак чым скончыўся разгляд — пакуль невядома.

#Афанасьева #музей #Ветка #суд #Гомель
📌‼️ Размова з Наталляй Задзяркоўскай, адказнай за культурныя і сацыяльныя пытанні ў камандзе Паўла Латушкі, пра стварэнне ў Варшаве Музея Вольнай Беларусі.

📌 Беларуская культура выжывае ў эміграцыі. Праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, выступы музыкаў, вернісажы і іншыя актыўнасці. Паўстала і даволі незвычайная ідэя – стварыць Музей Вольнай Беларусі.

#Наталля_Задзяркоўская #Варшава #беларусы_у_Варшаве #Музей_Вольнай_БЕларусі #пратэсты_у_Беларусі #Павел_Латушка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У гарадской ратушы была падпісаная адмысловая дамова аб стварэнні Музея бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах, як філіяла Падляшскага музея, за дзяржаўныя сродкі.

📌 Плануецца, што Музей бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах стане восьмым па ліку філіялам Падляшскага музея і адкрыецца ў 2025 годзе.

#Ежы_Папялушка #Беласток #музей_Папялушкі #музеі_Падляшша

Больш на сайце Радыё Рацыя.