Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Падляшскія ўлады ўшанавалі памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны

У Дзень Нацыянальнай Перамогі ваявода Падляшскі Багдан Пашкоўскі, ваяводскі маршалак Артур Касіцкі і віцэ-прэзідэнт Беластока ўсклалі вянкі да помніка польскім жаўнерам на Вайсковых могілках па вуліцы 11 лістапада ў Беластоку.🇵🇱

📌 Усе ў адзін голас падкрэслілі, што ў сувязі з вайной ва Украіне🇺🇦 святкаванні ў гэтым годзе маюць асаблівае вымярэнне.

📌8 мая адзначаецца Міжнародны дзень Перамогі ў памяць аб заканчэнні Другой сусветнай вайны ў Еўропе. У гэты дзень, у 1945 годзе, быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Трэцяга рэйху.

📌Значэнне 8 мая 1945 г. польскія гісторыкі трактуюць па-рознаму. Адны падкрэсліваюць, што гэты дзень сімвалізуе, перш за ўсё, перамогу над нацызмам, іншыя ж прызнаюць гэтую дату днём паразы краін, якія трапілі ў сферу ўплыву Савецкага Саюза на наступныя дзесяцігоддзі.

📷 wrotapodlasia.pl

#Падляшша #вайна #загінулыя #Савецкі_саюз
‼️ У Ізюме🇺🇦 знайшлі целы 44-х чалавек

😢Іх выявілі на месцы разбуранага пяціпавярховага дома.

Дом знішчылі расейцы🇷🇺 падчас абстрэлаў горада яшчэ ў першай дэкадзе сакавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 theins.ru

#вайна #Украіна #Расея #Ізюм #загінулыя
https://www.youtube.com/watch?v=OUHU5UjnGtw
⚡️⚡️ Целы 37 цывільных знайшлі на дарозе паміж дзвюма вёскамі Кіеўскай вобласці

Выданне WSJ са спасылкай на ўкраінскую паліцыю паведаміла, што мірныя жыхары, якія спрабавалі выехаць, загінулі ў выніку абстрэлаў на працягу сакавіка, калі ў рэгіёне прысутнічалі расейскія вайскоўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #загінулыя