Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Вярнуліся чэргі з легкавых аўтамабіляў на беларуска-польскую мяжу.

Беларусы сталі даволі актыўна ездзіць у Польшчу пасля таго, як з 3-га красавіка Беларусь зняла ўсе абмежаванні на выезд з краіны.

📌Па стане на 14 гадзін сённяшняга дня ў “Бераставіцы” выезду чакаюць 220 легкавых машын, у пункце пропуску “Брэст” – больш за 90 легкавых машын🚘🚙.

❗️Пункты пропуску “Брузгі-Кузніца”, “Дамачава-Славатычы” і “Пясчатка-Полаўцы” па-ранейшаму не працуюць з увагі на адпаведнае рашэнне польскага боку.

📷 gpk.gov.by

#мяжа #закупы #Польшча #Беларусь #візы
⁉️ У Грузіі ўвядуць візы для беларусаў і расейцаў?

🇬🇪У грузінскім парламенце адна з апазіцыйных партый – Партыя Лело прапанавала ўвесці візавы рэжым для расейцаў і беларусаў, як саўдзельнікаў вайны ва Украіне.

📌Беларускі праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што Грузія як незалежная краіна мае поўнае права на ўвядзенне візавага рэжыму.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#візы #расейцы #беларусы #Грузія #Кісляк
🇫🇮 Фінляндыя абмяжуе колькасць віз для расейцаў🇷🇺

🔹 Заявіў кіраўнік МЗС краіны Пека Хаавіста ў інтэрв’ю тэлеканалу Yle.
Ён расказаў, што ўлады ўжо распрацавалі „механізм абмежавання выдачы віз расейцам”. Колькасць звычайных турыстычных віз будзе скарочаная, „прыярытэт будзе аддавацца тым, хто падарожнічае па сямейных абставінах, вучобе або працы”.

🔹 Хаавіста таксама сказаў, што асноўную масу шэнгенскіх віз грамадзянам Расеі цяпер выдаюць Грэцыя, Італія і Іспанія. З гэтымі візамі расейцы могуць падарожнічаць праз Фінляндыю ў астатнія краіны Еўропы.

🔹 На думку кіраўніка фінскага МЗС, краіны ЕЗ усё-такі павінныя выпрацаваць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні.

#Фінляндыя #візы #расейцы #МЗС #Хаавіста