Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️"Якая карысць ад гэтага ўдзелу, калі беларускія ўлады падтрымалі гэтую агрэсію і далі сваю тэрыторыю для ўварвання Расеі ва Украіну і нанясення ракетна-бомбавых удараў расейскай авіяцыяй па ўкраінскіх гарадах?" - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook амбасадар Украіны🇺🇦 Ігар Кізім.

Ён не бачыць сэнсу ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #амбасадар #Кізім #Лукашэнка #перамовы
📌 Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава.

📌 Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

📌 Уладзімір Чушаў займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы з сакавіка 2019 году.

#Уладзімір_Чушаў #амбасадар_Беларусі_ў_Польшчы #беларуска_полськія_адносіны #Артур_Міхальскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 🇲🇾 Джулі Фішэр завяршае сваю працу ў ролі амбасадара ЗША ў Беларусі.

📌 З гэтай нагоды яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

📌 «Для мяне было за гонар быць побач з вамі − хай і здалёк − з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць год. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Менску, Горадні, Гомля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай − умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы»,- адзначае ў сваім лісце да беларусаў амбасадар ЗША Джулі Фішэр.

📷 Фота: facebook.com/usembassy.minsk

#амбасадар_ЗША #пратэсты_у_Беларусі #салидарнасць #Вільня #спецыяльны_пасланнік_па_Беларусі