Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле 369 КК “Абраза прэзідэнта”, які цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.

Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

#Міхнюк #праслухоўванне #РЭП #абвінавачанне #актывістка #Берасце
‼️ Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА

🔻 Паводле сваякоў, якія сёння, 2 верасня, спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання – змяшчэнне ў СІЗА.

🔻 Перавялі 2 верасня з раніцы. Гэта можа азначаць, што абвінавачанне прадʼявілі яшчэ ўчора, яшчэ да заканчэння 72 гадзін папярэдняга следства.

#Мажэйка #ІЧУ #СІЗА #абвінавачанне