Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Эмануэль Макрон выйграе першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Паводле экзіт-полу, Макрон атрымаў 28,6% галасоў у першым туры, Марын Ле Пэн – 23,9%. Яны абодва сустрэнуцца ў другім туры, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 lefigaro.fr

#Эмануэль_Макрон #Францыя #выбары #галасы
‼️‼️Эмануэль Макрон адмовіўся назваць дзеянні Расеі ва Украіне генацыдам, як гэта зрабіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

«Слова генацыд азначае і павінна кваліфікавацца юрыстамі, а не палітыкамі», — сказаў прэзідэнт Францыі падчас перадвыбарчай паездкі ў Гаўр, паведамляе Le Point.

Паводле яго слоў, «дзяржавы, якія лічаць гэта генацыдам, павінны ўмяшацца ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі. "Гэта тое, чаго хочуць людзі? Я так не думаю", — сказаў Макрон, дадаўшы, што такое ўмяшанне ператворыць іх у ваюючыя бакі.
«Кожны павінны ведаць, як захаваць розум, слоўная эскалацыя не дапамагае Украіне», — папярэдзіў ён.

Фота: © REUTERS / Thibault Camus/Pool

#Украіна #вайна #генацыд #Эмануэль_Макрон #Францыя #забойствы
‼️Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у суботу патэлефанавалі Уладзіміру Пуціну.

🔻Размова працягвалася больш за гадзіну.

❗️На сайце федэральнага ўрада Нямеччыны гаворыцца, што падчас перамоў еўрапейскія лідары заклікалі да неадкладнага перамір’я і вываду расейскіх войскаў з Украіны, а таксама заклікалі прэзідэнта Расеі пайсці на наўпроставыя перамовы з прэзідэнтам Украіны і знайсці дыпламатычнае вырашэнне канфлікту.

Макрон і Шольц заклікалі Пуціна забяспечыць паляпшэнне гуманітарнага становішча цывільнага насельніцтва і адзначылі, што Пуцін запэўніў іх у прыхільнасці да нормаў міжнароднага права ў адносінах да палонных.

🔻Таксама, як гаворыцца ў паведамленні, Пуцін запэўніў, што хоча дазволіць экспарт збожжа з Украіны, асабліва па моры.

📷 Reuters/РИА «Новости»

#вайна #Украіна #перамовы #Эмануэль_Макрон #РФ