Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Тэатр юнага гледача перастане быць выключна беларускамоўным

Актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, стала дырэктарам Тэатра юнага гледача. Сёння яе прадставілі калектыву.

Пра гэта Zerkalo.io на ўмовах ананімнасці паведамілі акцёры тэатра.

Вера Палякова змяніла на гэтай пасадзе Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені гэтага года.

У канцы сакавіка Палякова паведаміла ў інтэрв’ю на Першым канале Беларускага радыё, што ёй прапанавалі ўзначаліць ТЮГ, і што тэатр адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове, і стане дзвюхмоўным.

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафесійных тэатраў. З іх выключна на беларускай мове на гэты момант працуюць шэсць.

📷 ont.by

#ТЮГ #Палякова #Макей #тэатр #мова