Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Судом Партызанскага раёна Менска 20 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволенаму Сяргею Паўловічу па крымінальнай справе аб абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе Вясна.

📌 Сяргей Паўловіч быў затрыманы 13 студзеня 2022 года па адміністрацыйнай справе. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, затым яшчэ на 12, але на волю ён не выйшаў. Да суда знаходзіўся ў следчай турме № 8 у Жодзіна.

📌 Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 200 базавых велічынь, што складае 6 400 рублёў.

#Сяргей_Паўловіч #Мінск #суды #Еўрапейскі_марш #папраўчая_калонія