Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ У Менскім абласным судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам.

📌 Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы.

📌 Палітзняволенага абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

📌 Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў. Раней ён разглядаў справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

📌 Былая жонка палітвязня Святлана Мацкевіч паведамляе, што судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

📌 Сваякоў і сяброў Уладзіміра Мацкевіча, якія прыйшлі яго падтрымаць, не пусцілі ў памяшканне.

#палітвязні #Уладзімір_Мацкевіч #Марыя_Калеснікава #Максім_Знак #Святлана_Мацкевіч

spring96.org