Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Адвакат Аляксандр Данілевіч «знайшоўся» ў СІЗА КДБ

🔻Учора, 21 траўня, з ім знікла сувязь.

🔻 Пра тое, што ён у СІЗА КДБ паведамляе «Новы Час» са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага.

🔻Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ азначае высокую верагоднасць таго, што на Данілевіча завялі крымінальную справу.

🔻Нагадаем, што ў красавіку 2022 года Аляксандра Данілевіча праз грамадзянскую пазіцыю звольнілі з факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.

🔻Данілевіч – паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.

📷 dplaw.by

#Данілевіч #адвакат #СІЗА #КДБ