Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Два афіцэры КДБ падарваліся на міне на Гомельшчыне

Міна засталася непадалёк ад лагера, разбітага расейскімі войскамі🇷🇺 каля ўкраінскай мяжы.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 nashaniva.com

#КДБ #міна #войскі #лагер #мяжа #Гомельшчына
⚡️🇺🇦Украінская выведка паведамляе, што Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

❗️Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

📌Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

❗️З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца.

📷 dsnews.ua

#вайна #Украіна #памежжа #Беларусь #мабілізацыя #Гомельшчына