Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️💣У Энергадары падарвалі кіраўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі

У акупаваным расейцамі ўкраінскім горадзе Энэргадар, дзе месціцца самая вялікая АЭС у Еўропе — Запарожская, падарвалі кіраўніка горада Андрэя Шэўчыка, якога паставілі на пасаду захопнікі. Выбух грымнуў, калі Шэўчык заходзіў у пад’езд свайго дома.

📌Здарэнне пацвярджаюць як украінскія, так і расейскія СМІ.

📌Паводле мэра Энэргадара Дзмітра Арлова, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Шэўчык і абодва ягоныя ахоўнікі — у шпіталі з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Больш ніхто пры выбуху не пацярпеў.

📌Расейскае агенцтва ТАСС таксама паведаміла пра раненні Шэўчыка і ягоных ахоўнікаў.

📷 калаж УНІАН

#Украіна #вайна #Шэўчык #Арлоў #Энергадар
📌Я працаваў школьным настаўнікам гісторыі, але я зразумеў, што ўсё ж такі маё пакліканне ў іншым.

🔻Госць Рацыі – сябра ліквідаванага „Саюза беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Арлоў распавядае пра свой творчы шлях у цяжкіх умовах таталітарызму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Арлоў #пісьменнік #пакліканне #гісторыя