Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📻 Радыё – чароўная рэч. 💻 Праз радыё можна пачуць розныя цікавыя галасы, напрыклад, сваіх любімых паэтаў. Нават тых, якія ўжо не жывуць. 🎤 У перадачы Алеся Аркуша «Жыццё з літаратурай» за 21 сакавіка свае вершы чытае легендарны Анатоль Сыс. 😴 Пачуйце, якое гэта чараўніцтва.

📷 Радыё Рацыя

📻 Перадача «Жыццё з літаратурай» за 21.03.2022 на сайце Радыё Рацыя.

#Анатоль_Сыс #Алесь_Аркуш #Жыццё_з_літаратурай #літаратура_па_радыё
📖 У Беластоку адбылася чарговая цырымонія ўганаравання лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беласток #прэмія #літаратура #раман
А ці Вы чыталі творы Уладзіміра Арлова?

Такая магчымасць зявілася у польскіх чытачоў - выйшаў пераклад зборніка яго балладаў „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” .

Учора аўтар сустрэўся з чытачамі ў Бельску-Падляшскім. Па завяршэнні сустрэчы з ім паразмаўляў наш карэспандэнт

Больш на сайце Радыё Рацыя


#Уладзімір_Арлоў #Бельск #літаратура #культура #кніга
‼️Выйшаў з друку наваградскі літаратурны альманах “Стольны град

📖Уклала альманах наваградская паэтка Святлана Абдулаева пад рэдакцыяй Станіслава Судніка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#літаратура #альманах #Абдулава #Суднік #друк
❗️Памёр беларускі літаратуразнавец, крытык, даследчык беларускай прозы Серафім Андраюк.

Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 года. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу.

Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988), кнігу «Стыль пісьменніка» (1974) і іншыя. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1984) за кнігу «Жыць чалавекам».

Светлая памяць!

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мова #пісьменнікі #літаратура #Беларусь
📖 На Гарадзеншчыне пачаўся абласны чэлендж "Класічна…Патрыятычна", прысвечаны 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Купала #Колас #літаратура #чэлендж #кніга
‼️‼️PRADMOVA вяртаецца

📚Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе цягам чэрвеня па-за Беларуссю.

📌Чаму фестываль адбудзецца, нават нягледзячы на вайну і падвойную акупацыю Беларусі?

📌Якая доля тых людзей, якіх можна залічыць да беларускай творчай эліты?

📌Колькі з іх з’ехала з Беларусі, а колькі засталося на Радзіме?

📌Ці варта арганізатарм фестывалю разлічваць на актыўнасць нашых дыяспар у Польшчы, Грузіі, Літве?

Пра гэта паразмаўлялі з сённяшнім Госцем Рацыі - дырэктарам фестывалю PRADMOVA, філосафам Паўлам Баркоўскім.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #PRADMOVA #літаратура #літаратары #кнігі
📖 «Оньдэ» - кнігу з такой назвай прэзентаваў у Беластоку беларускі журналіст Аляксей Дзікавіцкі.

📖 Цікавостка гэтай кнігі ў тым, што напісаная на ўнікальнай гаворцы, характэрнай для той мясцовасці беларускага Палесся, дзе нарадзіўся і вырас аўтар.

📚 Аляксей Дзікавіцкі распавёў таксама, што ўжо працуе над чарговай кнігай на палескай гаворцы, якая будзе мець назву «Світумузыка» і плануецца да выдання бліжэй да восені.

#Аляксей_Дзікавіцкі #Оньдэ #палескія_гаворкі #Палессе #літаратура_на_палескай_гаворцы

📷 Фота Радыё Рацыя.
‼️ Пісьменніку Сяргею Панізніку – 80

Не сядзіць без творчай справы пісьменнік і сёння, шмат піша, выдае.

💐 Таму шчыра віншуем Сяргея Сцяпанавіча з юбілеем і жадаем яму здароўя і творчага натхнення яшчэ на доўгія гады.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Панізнік #юбілей #пісьменнік #літаратура
Да 110-годдзя беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#культура #літаратура #гісторыя