Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Як вызваліць Беларусь ад захопнікаў і аслабіць рэжым Лукашэнкі?

‼️ На гэтае і іншыя пытанні будуць шукаць адказ удзельнікі міжнароднага Форуму Каліноўскага, які пачынае сваю працу сёння, 20 красавіка, у Вільні.

‼️ У Форуме бярэ ўдзел і лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

#Вільня #вайна_ва_Украіне #Святлана_Ціханоўская #Форум_Каліноўскага

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Двухдзённы форум дэмакратычных сіл Беларусі, якія прайшоў у Варшаве, сабраў беларусаў з усёй Еўропы.

📌 Агулам у форуме прынялі ўдзел 140 чалавек. Прыехалі актывісты з Беларусі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Літвы, Швецыі і, канешне, самой Польшчы.

📌 Пра форум распавёў „Госць Рацыі” палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Варшава #беларусы_замежжа #Дзмітрый_Балкунец #форум_дэмакратычных_сіл_Беларусі #Польшча
❗️«У беларусаў страчаны амаль цалкам рэвалюцыйны запал і жаданне змагацца далей,» - лічыць беларускі бізнесовец і былы паплечнік Ціханоўскіх Дзмітрый Скіндзелеў.

📌11-12 ліпеня ў Берліне пройдзе другі Форум дэмакратычных сіл. Першы адбыўся ў траўні, як пляцоўка для аб'яднання дэмакратычных сіл. Спадзяванні, на жаль, не спраўдзіліся. А пытанняў, якія трэба было б абмеркаваць, накапілася шмат, - адзначыў Дзмітрый Скіндзелеў.

Ці стане Форум жывой і добрай арганізацыяй – пакажа час. За гэты час падпісана некалькі зваротаў у міжнародныя арганізацыі. Апошні з іх, пад якім збіраюцца подпісы, зварот да Генеральнага сакратара ААН «Аб недапушчальнасці любых перамоў са злачыннай групай Лукашэнкі».

#штаб_Ціханоўскай #Форум_дэмсіл #пратэсты #апазіцыя #рэжым
⁉️ У замежжы адбудзецца Кангрэс Новай Беларусі?

🔻Дэмакратычныя сілы, якія гуртуюцца вакол Ціханоўскай, заяўляюць пра намер правесці Кангрэс Новай Беларусі.

🔻 Іншыя сілы, якія таксама называюць сябе дэмакратычнымі, толькі што правялі другі свой форум, на якім актыўна Ціханоўскую крытыкавалі.

🔻Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала разабрацца ў нагодах для гэтых мерапрыемстваў.

📷 politring.com

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #кангрэс #форум #дэмсілы
‼️ У Форуме дэмсіл Цапкалы раскол

Прычынай для расколу ў структуры, якая існуе ўсяго пару месяцаў, сталі "асобныя ініцыятывы і дзеянні, якія былі агучаныя і зробленыя нібыта ад імя Форуму".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#форум #Цапкала #дэмсілы #раскол #ініцыятывы