Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇺🇦 “Украіна заўсёды была зямлёй, дзе ты мог спакойна выказваць свае думкі. Флёр гэтай незалежнасці я адчуваю ў Літве. Я з’ехаў у Кіеў у верасні 2020 года, сабраў сваю валізку за 45 хвілін. Я ў Кіеве знаходжуся ўжо амаль два гады”.

🔸 Госць Рацыі беларус Глеб Пакаціла распавядае, чаму ён застаўся ва Украіне🇺🇦 падчас вайны і жыве там дагэтуль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Пакаціла #вайна #Украіна #Кіеў #валанцёр
‼️ Расея падае страты ўкраінцаў у вайне большыя чым свае

Міністэрства абароны Расеі🇷🇺 падало дадзеныя пра страты ўкраінскай арміі🇺🇦 на вайне, пачынаючы з 24 лютага.

📌 Прадстаўнік міністэрства Расеі генерал Ігар Канашэнкаў сцвярджае, што за гэты час Украіна страціла 267 самалётаў, 148 верталётаў, 1 743 дронаў, 4 328 танкаў і браняваных машынаў, 799 выпушчаных ракет, 3307 артылерыйскіх установак і 4902 вайсковых машын.

📌 Украіна на 16 жніўня падае наступныя страты расейскіх войскаў: 43 900 чалавек асабовага складу, 233 самалёты, 196 верталётаў, 1880 танкаў.

📷 focus.ua

#Украіна #вайна #Расея #страты
⚡️🇺🇦 Сірэны не змаўкаюць

🔸 Пра жыццё ва ўкраінскім горадзе Тэрнопаль у ваенны час распавёў украінскі грамадскі дзеяч, кіраўнік Тэрнопальскай кінакамісіі Уладзімір Ханас.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ханас #Тэрнопаль #Украіна #вайна #жыццё
🇬🇪 У Батумі пачаўся збор на «Грузінскі Легіён»

🔻Таксама на штодзённых мітынгах на батумскай Плошчы Еўропы ў падтрымку Украіны🇺🇦 арганізаваны збор на медычную дапамогу тым ваярам, што змагаюцца супраць Расеі🇷🇺ў складзе УСУ.

🔻 Пра збор распавядае палітык, адзін з кіраўнікоў партыі “Лело” ў Батумі Гено Тэбідзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Грузія #легіён #Украіна #вайна #падтрымка
‼️ Усе амерыканскія РСЗА HIMARS ва Украіне цэлыя

📌 Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі».

«Калі вы чытаеце расейскія СМІ, што салдат Іваноў з “Калашнікавым” уварваўся і ўбачыў грузавік, (а потым) знішчыў аўтаматам адначасова 20 HIMARS, можаце проста пасмяяцца. Гэта глупства, такая прапаганда», – сказаў Рэзнікаў.

📷 Вікіпедыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #HIMARS #зброя
‼️ Міхаіл Падаляк: Крымскі мост – законная ваенная цэль

🇺🇦 Украіна разглядае Крымскі мост, які злучае паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі,🇷🇺 як законную ваенную цэль – пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расейскага войска ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаныя», – заявіў Падаляк.

«Наша стратэгія палягае на тым, каб знішчыць лагістыку, лініі забеспячэння, склады боепрыпасаў і іншыя аб’екты ваеннай інфраструктуры Расеі. Гэта стварае хаос сярод расейскіх сіл», – сказаў ён.

#Падаляк #Расея #вайна #Украіна #Крым #мост
📌У Кабуле адбыўся выбух у мячэці.

📌 Новыя абвінавачванні Пачобуту.

📌 Генсек ААН прыбыў у Львоў.

📌Турцыя і Ізраіль аднаўляюць дыпламатычныя адносіны.

📌Польскія спецыялісты задакументавалі сляды злачынстваў ва Украіне.

📌Балгарыя часова забароніць экспарт драўніны ў трэція краіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Турцыя #вайна #Украіна #Расея #Балгарыя #драўніна
⚡️ Расейскія вайскоўцы з вечара абстралялі тры раёны Харкава ⚡️

⚡️ Па папярэдніх дадзеных Дзяржслужбы Украіны🇺🇦 па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 7 чалавек, 18 — параненых.

📷 Telegram Церахава

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #абстрэл #Харкаў
‼️ Выбухі на крымскім аэрадроме «Сакі» пакінулі Расею без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту

📌Пра гэта заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі.

‼️У расейскіх узброеных сілаў заканчваюцца боепрыпасы, і ў заходніх разведак ёсць мноства сведчанняў гэтаму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Украіна #вайна #флот #авіяцыя
⚡️ Полк Каліноўскага паведаміў пра раскол у падраздзяленні

З Узброеных сіл Украіны ("а, такім чынам, і з палка") "рашэннем камандавання воінскай часткі" быў звольнены камандзір батальёна "Тэрор" з пазыўным "Вараг". Але з гэтым не пагадзіліся байцы, і іх "адасобілі ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення "Тэрор".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #вайна #Украіна #Расея #Тэрор