Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📚 Паплечнікі паэта і літаратуразнаўцы Алеся Барскага згадваюць сябра, жыццё якога нядаўна абарвалося на 92-ім годзе.

#Алесь_Барскі #беларуская_культура_у_Польшчы #беларуская_літаратура #Васіль_Назарук

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 145 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877-1937).

📖🎼📚 Антон Грыневіч збіраў беларускія народныя песні, ладзіў прыватную выдавецкую дзейнасць, якая існавала за яго ўласны кошт, вывучаў тэорыю музыкі і спеваў, удзельнічаў і сам арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі, а таксама друкаваў свае музычна-фалькларыстычныя зборнікі.

#Антон_Грыневіч #беларуская_культура #беларускі_фальклор #этнаграфія #беларускі_рух #Язэп_Драздовіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ‼️ Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

📌 МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» праект «Беларуская Рада культуры», ягоны сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках. Усё гэта ўнесена ў спіс на афіцыйным сайце ведамства.

📌 "Беларуская Рада культуры" — праект, створаны ў 2020 годзе, які раней называўся "Беларускі фонд культурнай салідарнасці". У афіцыйным паведамленні на сайце праекта гаворыцца, што яго дзейнасць накіравана на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, артыстаў і арт-мэнэджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб'яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў свеце.

#Беларускуя_рада_культуры #МУС_прызнала_экстрэмісцкім_фарміраваннем #рэпрэсіі #беларуская_культура