Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы

📌 Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч.

Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту „па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расейскай ваеннай тэхнікі.

📌Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

📌 Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні.

📌Цяпер у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

#палітвязні #праваабаронцы #Наздра #Лаўрыновіч #Кандраценка