Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Краіны G7 заклікаюць Расею падпарадкавацца рашэнню Міжнароднага суда ААН аб спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне і вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. Лідары краін G7 таксама папярэдзілі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку аб адказнасці.
#G7 #vajna #Ukraina #Pucin #Lukaszenka #padtrymka
https://www.racyja.com/palityka/lidary-g7-papyaredzili-lukashenku-ab-adka/
g7-b.jpg
41.1 KB
‼️ Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

Лідары краін Вялікай сямёркі ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці.

‼️ Удзельнікі віртуальнай сустрэчы Вялікай сямёркі падкрэслілі, што ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і асобы, якія не прымаюць актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі цэлямі.

‼️Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў G7, якую распаўсюдзіў Белы дом. «Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам. Для гэтага мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце».

📷 Графіка freenews.live

#G7 #Пуцін #Лукашэнка #адказнасць #вайна #Украіна
‼️ G7 заклікала Беларусь адмовіцца ад падтрымкі Расеі

Краіны G7 «непахісныя ў салідарнасці і падтрымцы Украіны,🇺🇦 якая абараняецца ад неабгрунтаванай, беспадстаўнай і незаконнай агрэсіўнай вайны Расеі,🇷🇺 дзе Беларусь🇧🇾 выступае саўдзельнікам».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#G7 #Беларусь #Расея #МЗС #Украіна #вайна
📌 Краіны G7 дамовіліся аб механізме цэнавых абмежаванняў на расейскую нафту

🔻Пра гэта паведаміла рэпарцёр Sky News Тамара Коэн у сваім твітары.

🔻 Дамоўленасць была дасягнута сёння, 2 верасня, на сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#G7 #нафта #Расея #Коэн