Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️З 1 студзеня 2024 года пачне працаваць аб’яднаны рынак электраэнергіі Саюзнай дзяржавы?

🔸Як заявіў Віктар Каранкевіч,, з 2027 года «прадугледжваецца больш глыбокая інтэграцыя, дзе будзе пашырацца суб’ектны склад удзельнікаў аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы, у першую чаргу гэта тычыцца вытворцаў і спажыўцоў электрычнай энергіі».

🔸"Міждзяржаўная дамова аб аб’яднаным рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі гатовая да падпісання, сам рынак павінен пачаць працу з 1 студзеня 2024 года", - паведаміў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

📷 Спутнік

#Каранкевіч #электраэнергія #Расея #Беларусь #інтэграцыя
Эмануэль Макрон: уступленне Украіны🇺🇦 ў ЕЗ зойме гады, а то і дзесяцігоддзі

Пра гэта прэзідэнт Францыі заявіў у Еўрапарламенце, піша ВВС.

«Мы ўсе выдатна разумеем, што працэс далучэння зойме гады - а па праўдзе кажучы, магчыма, і некалькі дзесяцігоддзяў. Такая рэальнасць, калі, вядома, мы не вырашым змякчыць стандарты для кандыдатаў. І не перагледзім наш падыход да адзінства Еўропы», - заявіў Макрон.

Але і без фармальнага членства ў ЕЗ Украіна - частка еўрапейскай сям'і, таму што яна смела змагаецца за Еўропу, сказаў Макрон.

📌Макрон прапанаваў стварыць новы фармат супрацоўніцтва еўрапейскіх дзяржаў, які б быў адкрыты ў тым ліку для Ўкраіны і Брытаніі.

📷 eurointegration.com.ua

#Украіна #вайна #ЕЗ #інтэграцыя