Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Стасункі паміж беларускім і ўкраінскім народамі паступова вяртаюцца да даваенных

Беларусы ствараюць батальёны, ідуць у тэрытарыяльную абарону, становяцца валанцёрамі, уключаюцца ў гуманітарную падтрымку. 💪

Чытай больш

#беларусы #украінцы #вайна #стасункі #падтрымка #Украіна
📌 Станіслаў Шушкевіч прадбачыў ускладненне адносінаў паміж Расейя і ЗША.

📌 Год таму Станіслаў Шушкевіч, каментуючы для нашага радыё сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна ў Женеве, адзначыў, што не чакае паляпшэння стасункаў паміж Расеі і ЗША.

📌 Крэмль апошнім часам паказвае, што будзе працягваць тую знешнюю і ўнутраную палітыку, якую прапагандуе апошні час, і адступацца ад яе не збіраецца. - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі

#Станіслаў_Шушкевіч #вайна #стасункі_паміж_Расеяй_і_ЗША

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Дыпламатычныя стасункі Украіны і Беларусі будуць разарваныя, як толькі беларускае войска перасячэ мяжу Украіны.

📌 Пра гэта ў інтэрв’ю Forbes заявіў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

📌Па яго словах, паўтара месяца таму Украіна🇺🇦разглядала тэрыторыю Беларусі ў якасці аварыйнага шляху, па якім украінскае збожжа магло дастаўляцца ў еўрапейскія парты. Аднак гэтая гісторыя не стала рэальнасцю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кулеба #МЗС #Беларусь #Украіна #стасункі