Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 16 траўня на плошчы Шумана ў Бруселі прайшоў пікет салідарнасці з народам Украіны і Беларусі, якія церпяць ад маскоўскіх акупантаў.

📌 Удзельнікі пікету выказалі сваю палітычную пазіцыю, яны лічаць, што кожная вайна і акупацыя – наступствы палітычнай абыякавасці і перавернутай ментальнасці.

📌 Прысутныя трымалі беларускія і ўкраінскія сцягі, партрэты палітвязняў Дзяніса Івашына, Мікалая Аўтуховіча ды іншых.

📌 Удзельнікі акцыі лічаць, што пікетамі вайны не прыпыніць, але шанец застацца Чалавекам значна падвышаецца.

#Бельгія #Брусэль #салідарансць #пікетаванне #не_вайне
‼️⚡️📖 Вядомага расейскага пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага аб'явілі ў вышук у Расеі. Яго картка з'явілася ў базе даных асоб, якія адшукваюцца МУС РФ.

📚 Глухоўскі – аўтар антыўтопіі «Метро 2035», пастапакаліптычных раманаў «Метро 2033», «Метро 2034», «Пост», раманаў «Тэкст» і «Змрок».

‼️⚡️Глухоўскі асудзіў уварванне Расеі ва Украіну. «Гэта братазабойчая драпежніцкая вайна, якую развязаў звар'яцелы тыран. Прабач нас, Украіна!» – напісаў ён у фэйсбуку 24 лютага.

#Дзмітрый_Глухоўскі #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

Фота: facebook.com/dmitry.glukhovsky

reform.by
📌‼️ ⚓️ Сваякоў маракоў з патопленага крэйсера "Масква" прымушаюць замоўчваць інфармацыю пра загінуўшых. Пра гэта паведамляе ГУР Мінабароны Украіны.

📌 "Сваякоў спрабуюць угаварыць ні з кім не мець размоваў пра сваіх сынаў і мужоў, якія служылі на крэйсеры. У выпадку адмовы ім пачынаюць пагражаць нявыплатамі кампенсацый і крымінальным пераследам", - паведамляе ГУР.

📌 Паводле звестак разведкі, у Севастопалі падчас сустрэчы камандуючага Чарнаморскім флотам са сваякамі загінуўшых маракоў Дом афіцэраў флоту ахоўвала ваенная паліцыя, а самога камандуючага суправаджала група спецназаўцаў. Частка сваякоў у знак пратэсту на сустрэчу з камандаваннем флота не прыйшла.

#крэйсер_Масква #вайна_ва_Украіне #не_вайне #пераслед_за_пратэсты_супраць_вайны

📷 Фота: EPA

news.liga.net
‼️⚡️💣 Расея знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне

📌 Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль.

📌«Чарговы расейскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчоваму крызісу. У святле такіх паведамленняў дэзінфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адвесці віну, становіцца яшчэ больш цынічнай», — напісаў ён у твітары.

📌 Барэль сказаў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па бяспечным праходзе праз Чорнае мора з украінскіх партоў для гандлёвага суднаходства.

#украінскае_збожжа #вайна_ва_Украіне #не_вайне #Жазэп_Барэль

Фота: elevatorist.com

delo.ua